У Круглым адбылося народнае свята “Каляды”
Плошча раённага Дома культуры сёння з самага ранку запоўнена вясёлай музыкай. Жыхароў і гасцей Круглага шчыра віталі Гаспадар з Гаспадыняй на народным свяце “Каляды”. Шматлікія гледачы з задавальненнем сачылі за тэатралізаванай праграмай, а таксама танцавалі пад спевы народных ансамбляў “Вераснянка” і “Крынічанька”, вакальнага ансамбля “Сударушка”.
Фота Юліі Ходас.