Узаемасувязь – учора і сёння

У нас, беларусаў, ёсць свой, моцны вузельчык памяці, сувязі з мінулым, без якога не можа быць сённяшняга, і разуменне, што ў наш такі няпросты, складаны час, калі праходзіць перайменаванне многага, важна зберагчы, не страціць самае галоўнае: сваё ўласнае меркаванне, свае погляды, сваю гістарычную памяць. Без яе мы ніхто. Многае, што адбываецца ў нашай краіне, моцна ўзаемазвязана, і робіцца для таго, каб аб’ядноўваць народ. І ад кожнага з нас таксама залежыць будучае новых пакаленняў. Яны павінны ведаць гістарычную праўду, каб жыць у міры. А мы павінны перадаць яе праўдзівай, не перайменаванай некім дзеля ўласнай выгады.

У жыхароў нашага невялікага горада, як і кожнага населенага пункта, таксама ёсць свае традыцыі, свая духоўная спадчына, свая гістарычная памяць. Гэта тое, што збліжае і аб’ядноўвае нас. А ўсе разам мы – беларусы. І ў хуткім часе прымем удзел ва ўсенародным абмеркаванні, рэферэндуме па новай Канстытуцыі. Кожны павінен ведаць: праз яго замацоўваюцца асновы гарантый палітычнай пераемнасці, дынамікі эканамічнага развіцця, цэласнасці і згуртавання дзяржавы і беларускага народа.

Святлана ВЕРАМ’ЁВА.