Праз вайну да Берліна прайшла фельчар-дзяўчына

Праз вайну да Берліна  прайшла  фельчар-дзяўчына

Мне пашчасціла пазнаёміцца з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Таццянай Федасееўнай Сотавай яшчэ пры яе жыцці. Памятаю яе як душэўнага, шчырага чалавека з ласкавым позіркам. Яна вельмі любіла людзей, заўсёды гасцінна сустракала журналістаў. І прафесію абрала ў юнацтве, дастойную толькі чалавека міласэрнага, з добрым сэрцам – медработніка. У гэтай якасці і прайшла праз франты той страшнай вайны – да самага Берліна.
Малая радзіма Таццяны – вёска Цяцерына. Яна – са шматдзетнай сям’і Ганчаровых. Бацькі ў свой час вырасцілі дастойнымі людзьмі шасцярых дзяцей. Дарэчы, стрыечны брат Таццяны – знакаміты Павел Палікарпавіч Ганчароў – генерал-лейтэнант медыцынскай службы, якім ганарацца землякі. Вядома, не без аглядкі на яго жыццёвы шлях выбірала дзяўчына сабе прафесію. Скончыўшы 8 класаў мясцовай школы, паступіла ў Магілёўскі медыцынскі тэхнікум. А працаваць пачынала ў Горкім на Волзе, куды паехала да сястры. Марыла пра інстытут. Думалася ёй, што хутка развітаецца з заводскім медпунктам, але вайна перакрэсліла ўсе планы. Медпункт ператварыўся ў заводскі шпіталь, які прымаў параненых літаральна з першых тыдняў вайны. І хаця жылі па законах ваеннага часу, медперсанал адпраўлялі на фронт. Загад ваенкома прызваў і Таццяну ў дзеючую армію.
…Вораг ірваўся да Масквы. У Калінінскім напрамку рухалася і санітарна-транспартнае судна, на якім вывозілі параненых, пакуль не закрылася навігацыя на Волзе і Маскве-рацэ. З-пад Сталінграда прымалі параненых ужо ў эшалоны. Іх 73-ці эвакапункт аказваў самую першую медыцынскую дапамогу.
– Сталінград – гэта было пекла на зямлі, – успамінала Таццяна Федасееўна. – Спачатку я адчувала пастаянны жах у гэтым моры агню, крыві, грукату выбухаў. Аднойчы на маіх вачах загінуў палкоўнік. Гэта быў высокі, моцны чалавек. Пасля прамога пападання снарада ад яго нічога не засталося. Тады падумалася, што я, хударлявае, маленькае дзяўчо супраць яго, нібы муха. І перастала баяцца. У свядомасці штосьці адрэзала думку: “Чаму быць – таго не мінаваць”.

…На святочнай вечарынцы ў гонар Новага 1946 года сябры святкавалі Таццяніна вяселле. Выходзіла дзяўчына замуж за франтавіка-сібірака. Пасля дэмабілізацыі ён павёз жонку да сваякоў у Алтайскі край. Там жылі 20 гадоў, гадавалі сына і дачку. Таццяна працавала па спецыяльнасці – на ФАПе. Вайна адняла ў мужа здароўе і ён, інвалід 2-й групы, памёр у 1979-м. Тады і падалася Таццяна Федасееўна на сваю радзіму. Ды і дзеці, калі сталі на самастойны жыццёвы шлях, з Сібіры паехалі: дачка ўладкавалася на пастаяннае жытло ў Мінску, сын – у Ленінградзе. Ёсць у іх даўно ўнукі, праўнукі. І яны свята захоўваюць памяць аб мужнай і гераічнай бабулі, якая пражыла жыццё ў зго-дзе з сумленнем і самай галоўнай сваёй запаведдзю лічыла любоў да людзей і ўменне рабіць дабро.
Людміла МОШУЛЬ.

Последние новости

Общество

Тема №1

26 апреля 2024
Официально

Завтра Беларуси строится уже сегодня

26 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси кукурузу на зерно посеяли почти на 33% площадей

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Наумович: государство создает условия для развития всех форм малого бизнеса

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеян 41 процент яровых культур

26 апреля 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Госавтоинспекция проводит сегодня Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Три человека погибли при пожарах в Беларуси за сутки

26 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024