Мае прадзеды

Мае прадзеды

Жыццё любога чалавека цесна пераплецена з жыццём яго краіны ў пэўны гістарычны перыяд. Мяне заўсёды хвалявала гісторыя маёй сям’і: кім былі мае продкі, як яны жылі, як памерлі. Не хочацца адчуваць сябе чалавекам, які не памятае сваіх каранёў.

Разглядаючы сямейны альбом, зацікавілася фотаздымкам ваеннага часу. На ім назаўжды застанецца маладым мой прадзед па бацькавай лініі – Куранок Пётр Парфёнавіч. На вялікі жаль, другога фотаздымка з прадзедам па мацярынскай лініі – Палітыка Станіславам Вікенцьевічам – не захавалася.

Іх маладосць супала з перыядам Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа. Мне захацелася даведацца пра лёсы родных і блізкіх мне людзей.

Нарадзіліся абодва мае прадзядулі ў 1920 годзе. Яны абодва – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, танкісты, узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі «За адвагу», ваявалі на Бранскім фронце, удзельнічалі ў Курскай бітве. I абодва – мае прадзеды! Ёсць кім ганарыцца і на каго раўняцца!

Прадзед Палітыка Станіслаў Вікенцьевіч вайну пачынаў у пяхоце. Потым скончыў Сызранскае танкавае вучылішча. У бітве пад Венай мой прадзед атрымаў найцяжэйшае раненне ў ногі. Дзень Перамогі ён сустрэў у шпіталі. Пасля вайны застаўся служыць у арміі афіцэрам, ён дапамог сваім чатыром сёстрам, якія засталіся адны з хворай маці, вывучыцца, стаць на ногі, яшчэ і замуж аддаў. Пасля звальнення з арміі прадзед змог закончыць на выдатна Ленінагорскі горны інстытут і працаваў да пенсіі інжынерам. У 2003 годзе прадзядулі не стала.

Другога прадзеда Куранка Пятра Парфёнавіча застала вайна навабранцам у Савецкай арміі. Ён прайшоў Вялікую Айчынную вайну з першага да апошняга дня. Удзельнічаў ва ўзяцці Бярліна. За ўсю вайну яго танк фашысты падбівалі сем разоў, але пашчасціла – паранены ён быў лёгка толькі двойчы. Пасля вайны прадзед вярнуўся дадому, скончыў таксама на выдатна Жыліцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. Працаваў дырэктарам Круглянскага льнозавода, потым – старшынёй калгаса «Перамога». За сваю адданую працу быў узнагароджаны ордэнам Леніна. У 2002 годзе пайшоў з жыцця мой прадзед Пётр Парфёнавіч.

Герояў-танкістаў даўно ўжо няма ў жывых. Я нарадзілася ў 2008 годзе і сустрэцца з імі, вядома, не магла. А як хацелася б! Але сувязь з маімі продкамі працягваецца. Я ў чарговы раз бяру ў рукі гэтую старую ад часу фатаграфію, падоўгу разглядаю яе, узіраюся ў маладую жыццярадасную асобу, асобу пераможцы, асобу роднага чалавека, які сваімі баявымі подзвігамі здабываў Вялікую Перамогу. Мне дзіўна прыемна знаходзіць знешнія рысы падабенства з ім! У ва мне абуджаецца пачуццё гонару за кроўнае сваяцтва і дачыненне да подзвігаў, вялікіх спраў маіх прадзедаў. I ў сваім жыцці я імкнуся быць годнай славы сваіх гераічных прадзедаў.

I вось ужо амаль што 80 гадоў мы жывём пад мірным небам. Вядома, я адчуваю вялікую             падзяку сваім гераічным дзядам. У нас у сям’і ёсць традыцыя – 9 мая мы прыносім жывыя кветкі на іх могілкі. Мы іх помнім, любім і кажам: «Вялікі дзякуй за Перамогу!».

Лізавета КУРАНОК, вучаніца СШ №1 г. Круглае.

Последние новости

Новости района

Чудесный  вечер – семейный  квиз

11 апреля 2025
Читать новость
80 лет Победы

Они прошли сквозь тяготы неволи

11 апреля 2025
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Российский рубль подорожал, доллар и юань подешевели на торгах 11 апреля

11 апреля 2025
Читать новость
Официально

Лукашенко: у нас сложились очень добрые отношения с Пакистаном и мы всегда их будем поддерживать

11 апреля 2025
Читать новость
Происшествия

Водитель пострадал в ДТП в Полоцком районе

11 апреля 2025
Читать новость
В мире

Число погибших из-за ударов молний в Индии возросло до 25

11 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем