«Дазор». Канікулы з карысцю»

«Дазор». Канікулы з карысцю»

На базе ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Круглае» для курсантаўваенна-патрыятычнага клуба «Дазор» і кандыдатаў для залічэння ў клуб была арганізавана работа стацыянарнага выхаваўча-аздараўленчага лагера ваенна-патрыятычнага профілю «Дазор». Дзейнасць ажыццяўлялася ва ўзаемадзеянні з Магілёўскім абласным упраўленнем Дэпартамента аховы МУС. Аздараўленне прайшло 15 навучэнцаў з сярэдняй школы № 1 г. Круглае, Цяцерынскай сярэдняй школы імя А.С. Лукашэвіча і Комсеніцкай сярэдняй школы імя Р.І. Шыбанава.

Трэба адзначыць, што па плане выхаваўчай работы прадугледжвалася правядзенне не толькі заняткаў па страявой, агнявой, медыцынскай падрыхтоўцы, ваеннай тапаграфіі, але і розныя экскурсіі па месцах баявой славы і іншыя мерапрыемствы патрыятычнай накіраванасці.

Напрыклад, з першага дня рабяты пачалі вывучэнне страявых прыёмаў. Сумесна з супрацоўнікамі Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы было арганізавана некалькі экскурсійных дзён. Так, дазораўцы пабывалі ў Магілёве, дзе наведалі Мемарыяльны комплекс «Помнік батальёну міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава», РДГА «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь».

Наступны экскурсійны дзень быў арганізаваны ў г. Барысаў. Там дазораўцы наведалі ДУ «Барысаўскі аб’яднаны музей», размяшчэнне 110-га асобнага палка матэрыяльнага забеспячэння, дзе акрамя агляднай экскурсіі вайскоўцы арганізавалі для юных наведвальнікаў правядзенне заняткаў па разборцы-зборцы аўтамата Калашнікава, тактычнай падрыхтоўцы і тактычнай медыцыне. Напрыканцы экскурсійнага дня экскурсанты наведалі гістарычны мемарыял «Брылёўскае поле» і пабывалі на размешчаных непадалёк ад музея перадмостных умацаваннях батарэі, пабудаваных напярэдадні Айчыннай вайны 1812 года для абароны горада.

Чарговы экскурсійны дзень пачаўся з наведвання Мемарыяльнага комплексу памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в. Боркі Кіраўскага раёна. Далей, ідучы па запланаваным маршруце, дазораўцы накіраваліся на Мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Усакіна», які размешчаны ў Клічаўскім раёне.

Чарговай кропкай, дзе таксама пабывалі рабяты, стаў гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», дзе яны азнаёміліся з размешчанымі на тэрыторыі комплексу ўзорамі палявой фартыфікацыі і прадстаўленымі на пляцоўках зброяй і ваеннай тэхнікай часоў Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага часу.

Супрацоўнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы арганізавалі для дазораўцаў у лясным масіве ў раёне Цяцерынскай ГЭС правядзенне ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца».

І гэта толькі частка насычанай праграмы, падрыхтаванай для карыснага адпачынку.

Наперадзе ў дзяцей апошні месяц канікул, хацелася б пажадаць правесці яго з карысцю, набрацца сіл, каб паспяхова пачаць вучобу ў новым навучальным годзе. Да новых сустрэч!

Мікалай ГРОНСКІ, кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Круглае», арганізатар выхаваўчых мерапрыемстваў стацыянарнага выхаваўча-аздараўленчага лагера ваенна-патрыятычнага профілю «Дазор».

Последние новости

Официально

Сегодня на заседании райисполкома в центре внимания рассматривались вопросы продовольственной безопасности и готовности наших хозяйств к активному сезону

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Личный кодекс трудолюбия

17 апреля 2026
Читать новость
В мире

Около 100 мертвых тюленей обнаружили на побережье Каспийского моря в Казахстане

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Регистрация паспорта готовности к работе в осенне-зимний период в электронной форме

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

В водоемах Беларуси в 2025 году выловлено 15,4 тыс. тонн рыбы

17 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Косметолог объяснил, почему люди неправильно борются с кругами под глазами

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем