Падведзены вынікі конкурсу крэйдавага малюнка «Белая Русь вачыма дзяцей»

Падведзены вынікі конкурсу крэйдавага малюнка «Белая Русь вачыма дзяцей»

Для маленькіх жыхароў Кругляншчыны на танцпляцоўцы гарадскога сквера «Спуск да ракі» было арганізавана мерапрыемства, на якім падводзіліся вынікі конкурсу крэйдавага малюнка «Белая Русь вачыма дзяцей».

Згодна з конкурснай праграмай у перыяд з 15 ліпеня па 15 жніўня ўсе жадаючыя юныя мастакі маглі праявіць свае творчыя здольнасці. Конкурс праходзіў у два этапы. У раённым прынялі ўдзел 25 хлопчыкаў і дзяўчынак.

На выніковым раённым свяце да прысутных звярнулася старшыня Круглянскай раённай арганізацыі  РГА «Белая Русь» Алена Чудакова. Яна выказала шчырую падзяку рабятам за іх актыўны ўдзел і творчы падыход. Усе канкурсанты атрымалі заслужаныя дыпломы і салодкія прызы. А пасля ўзнагароджання іх чакала насычаная забаўляльная праграма з танцамі, гульнямі, вясёлымі спаборніцтвамі.

Неабходна адзначыць, што цяпер ужо вядомы і вынікі абласнога этапа конкурсу «Белая Русь вачыма дзяцей». Прыемна, што таленты з Магілёўскай вобласці ўвайшлі ў фінал. Але асабліва прыемна, што сярод пераможцаў юны мастак з нашага раёна. Ва ўзроставай катэгорыі 6-10 гадоў адзначаны малюнак выхаванца дзіцячага сада № 7 г. Круглае Мікалая Літвякова.

Але наперадзе яшчэ і галоўны этап – рэспубліканскі, дзе журы вызначыць лепшыя работы. Далей з 1 па 5 верасня ў Telegram-канале РГА «Белая Русь» пройдзе анлайн-галасаванне, дзе кожны зможа падтрымаць упадабаны малюнак.

Таксама напярэдадні новага навучальнага года старшыня Круглянскай РА РГА «Белая Русь» Алена Чудакова ў рамках дабрачыннай акцыі «У школу – з «Белай Руссю» ўручыла падарункі будучым школьнікам (Веры Рыльковай, Карыне Сазановіч, Ілью Пажарыцкаму, Арыне Марозавай, Дар’і Пракапенка, Ягору Разенькову). Акрамя пералічаных дзяцей яшчэ дзевяць першаклашак са шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў атрымаюць дапамогу да школы ад «Белай Русі». Бо так хочацца, каб кожнае дзіцяці адчувала сябе ўпэўнена і камфортна, было забяспечана ўсім неабходным для вучобы і з радасцю сустракала Дзень ведаў.

Тэкст і фота Марыны ГАНЧАРОВАЙ.

Последние новости

Жизнь и безопасность

Ограничения на посещение лесов введены во всех районах Могилевской области

3 июня 2026
Читать новость
В мире

Из-за пожара в одном из зданий в Нью-Дели погиб по меньшей мере 21 человек

3 июня 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко встретился с российским предпринимателем Дмитрием Мазепиным

3 июня 2026
Читать новость
Общество

Кто станет лучшим пахарем? Стартовал республиканский смотр-конкурс

3 июня 2026
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Золотовалютные резервы Беларуси на 1 июня составили $15,038 млрд 

3 июня 2026
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Сколько скважин пополнили фонд «Белоруснефти» в мае

3 июня 2026
Читать новость