ЗАЎТРА БЫЛА ВАЙНА

Яшчэ адна вясна ціха прыходзіць на зямлю. Не паспееш азірнуцца, як зашуміць лістотай зялёны май — 65-гадавіну Вялікай Перамогі адсвяткуем мы сёлета.

Яшчэ адна вясна ціха прыходзіць на зямлю. Не паспееш азірнуцца, як зашуміць лістотай зялёны май — 65-гадавіну Вялікай Перамогі адсвяткуем мы сёлета. Незвычайна святочным будзе май 2010 года для ветэранаў Вялікай Айчыннай, для тых, хто помніць тую вайну, і для ўсіх, хто нарадзіўся і жыве пад мірным небам. 65 гадоў мінула з той пары, як спакутаваную, знявечаную зямлю ўскалыхнулі пераможныя залпы.
Перамога! Для кожнага чалавека на нашай зямлі гэта значнае слова. І тое, што зроблена нашымі ветэранамі, будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне, будзе жыць у вяках.
–А гэта мая ўжо восемдзесят дзевятая вясна, — пачаў размову ветэран Вялікай Айчыннай, партызан і франтавік Рыгор Пятровіч Бярозка, — вось колькі адхадзіў я па гэтай зямлі. А жыццё – такая штука, якая ніколі не надакучвае, бо кожны дзень прыносіць нешта новае. А вось пра мінуўшую вайну не хочацца ўспамінаць, — уздыхае ён, прыпомніўшы былыя паходы, баявых сяброў-аднапалчан. — Помню, на пачатку 1941 года, — працягваў ветэран далей, — пра вайну многа гаварылі і ў нашых Дудаковічах. Але хіба хацелася думаць пра тое ліха, калі табе толькі-толькі стукнула семнаццаць. Калі ўсё: і блакіт неба, і святло бяроз, і песні дзяўчат за рэчкай вечарамі, было такім светлым і чыстым, што не хацелася думаць пра бяду, пра тое, што ўсё рухне за адно імгненне. Бяда накрые зямлю і нашу ціхую вёсачку. Хацелася мірна працаваць і жыць.
Помню, як чэрвеньскі душны вечар, прапахлы мятай і жасмінам, звыкла клаўся на стрэхі хат. Ён адразу ж пераходзіў у ноч і з блізкага поля цягнула жаданай прахалодай. Заціхалі ўскрыкі перапёлак. Засынала вёска. А я ў той вечар доўга сядзеў на ганку, чамусьці нікуды не хацелася ісці. Адазваўся меладычным басам гармонік за ваколіцай і паплыла над вёскай песня. Сэрца раптам сціснулася балюча, быццам адчувала развітанне з мірным і шчаслівым існаваннем.
А заўтра была вайна. І не песні ўжо гучалі за вёскай, а чулася галашэнне жанчын, якія праводзілі на вайну сваіх родных. А мужчыны, паклаўшы прылады працы пад паветкі, пакінуўшы непажатымі хлебныя нівы, пайшлі абараняць Радзіму. Многія не вярнуліся з ратнага поля. Пацьдзесят тры аднавяскоўцы Рыгора загінулі або прапалі без вестак.
Пацягнуліся дні акупацыі. У вёску часта наведваліся немцы (гарнізон знаходзіўся ў Елькаўшчыне), грузілі нарабаваным дабром фурманкі, не шкадавалі людзей, якія ў такія хвіліны баяліся выйці на вуліцу.
…Ішоў 1943 год. Аднойчы Рыгор з сябрам-аднавяскоўцам выбраўся за вёску. Было тое ўжо па вясне, хацелася паглядзець поле, на якім сеялі ярыну.
Прайшоўшы па полі, юнакі ўбачылі, што з боку Арэхаўкі па полі бліжэй да лесу рухаецца фурманка. Пабачыўшы хлопцаў, адзін чалавек саскочыў на зямлю, замахаў рукамі: “Падыдзіце сюды!”
Фурманка аказалася партызан-скай, на ёй ехалі на заданне сувязныя з атрада. Яны папрасілі хлопцаў напрамкі правесці да вёскі Скляпава. Па дарозе рухацца было небяспечна. Праз балота і хмызнякі, самай кароткай дарогай правёў Рыгор з сябрам партызан да патрэбнага месца. Сувязныя пайшлі ў вёску, а хлопцы засталіся патруляваць, назіраць за дарогай, каб своечасова папярэдзіць аб набліжэнні немцаў ці паліцаяў. Усё абыйшлося добра, сувязныя заданне выканалі. Так пазнаёміўся Рыгор з партызанамі, некалькі разоў сустракаўся з імі, а пасля і сам пайшоў у атрад брыгады С. Жуніна. Смелага, рашучага юнака паважалі ў атрадзе. Неаднаразова ўдзельнічаў ён у разгромах нямецкіх гарнізонаў і ў іншых складаных аперацыях, патрабуючых мужнасці і самаахвярнасці.
У 1944 годзе непадалёку ад вёскі Смагілаўка атрад далучыўся да часцей Чырвонай Арміі. Пайшоў Рыгор далей франтавымі дарогамі. Вызваляў Польшчу. На вышыні ля пасёлка Страленка ішлі цяжкія баі. Кожны кавалачак зямлі там паліты крывёю, шмат сяброў-аднапалчан засталося на той вышыні назаўсёды. Кулямётчыка Бярозку таксама закранула смерць сваім чорным саванам. За-кранула моцна. Ад двух асколачных раненняў Рыгор Пятровіч паўгода лячыўся ў маскоўскім шпіталі.
Калі акрыяў, стаў на ногі, над светам ужо прагрымелі залпы Перамогі. Накіравалі салдата ў Калінінскую вобласць. Там, на лесараспрацоўках канваіраваў ён пленных немцаў.
Дэмабілізаваўся ў 1947 годзе. Вярнуўся Рыгор у родныя месціны з баявымі ўзнагародамі. Стаяў ля роднай хаты і сам сабе не верыў, што жывы, што столькі прайшоў пыльнымі франтавымі дарогамі. Не схібіў, не збаяўся. І цяпер яму не сорамна паглядзець родным у вочы.
Пасля ваеннага ліхалецця абраў Рыгор для сябе даволі мірную прафесію: стаў конюхам у калгасе. Калі ганяў коней у начное, думаў і пра тое, як сустрэцца з любай дзяўчынай. Бо дзе б ні быў, толькі пра яе адну і думаў. Ганна — прыгажуня і працаўніца, пры сустрэчы ўсміхалася Рыгору, і ён тады ўвесь дзень быў шчаслівы. Прызнаўся ўсё-такі ў каханні. Стала Ганна ягонай жонкай. Чацвёра дзяцей нарадзілася ў сям’і Бярозка – тры сыны і дачка. Добра жылі, залатое вяселле адсвяткавалі. Але ж час няўмольны.
— Цяпер цяжка думаць, што няма ўжо Ганны на свеце, памерла тры гады назад. Адзін толькі сын наш Міхаіл жыве ў Дудаковічах, а астатнія ўсе далёка, параз’ехаліся. Коля ўладкаваўся на Поўначы, у Мурманску, Пётр – у Германіі, дачка Таццяна – у Палтаўскай вобласці, — ўздыхае ветэран. – Але не забываюць дзеці, прыязджаюць.
Ёсць у Рыгора Пятровіча багатая спадчына нашчадкаў – шасцёра ўнукаў і столькі ж праўнукаў.
Ветэран выходзіць на вуліцу, глядзіць на асляпляльна высокае неба. У блакіце кружацца галубы. Панеслі яны на крылах маладосць, але засталася з чалавекам яго памяць. Тая памяць патрэбна не толькі яму, яна патрэбна і ўнукам яго, і праўнукам. Дзеля таго, каб цанілі, бераглі мір.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024
В мире

Президент Колумбии анонсировал разрыв дипломатических отношений с Израилем

2 мая 2024
Калейдоскоп

Рецепт приготовления французского жюльена с грибами, курицей и сливочным соусом

2 мая 2024
В мире

На юге Китая обрушился участок скоростной дороги: погибли 36 человек

2 мая 2024
Калейдоскоп

Названы самые талантливые и творческие знаки зодиака

2 мая 2024
Калейдоскоп

Подкормите ежевику этими простыми средствами – ягоды будут огромными

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024