У Магілёве пройдзе XXX Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер»

З 26 кастрычніка па 3 лістапада Магілёў зноў стане музычнай сталіцай краіны – тут пройдзе XXX Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер». У гэтым годзе легендарны форум адзначыць сваё 30-годдзе і збярэ на адной сцэне зорак беларускай, расійскай, грузінскай і італьянскай эстрады.
Фестываль даўно стаў візітнай карткай Магілёўшчыны і адной з самых яркіх культурных падзей Беларусі. Яго галоўная мэта – захаванне і развіццё лепшых традыцый нацыянальнай і сусветнай музычнай культуры, умацаванне міжнародных сувязей і пераемнасці пакаленняў у мастацтве.
Канцэрты і сустрэчы пройдуць на дзясятках пляцовак рэгіёну: у Лядовым палацы спорту, Палацы культуры вобласці, тэатрах, бібліятэках, школах мастацтваў, Палацы мастацтваў Бабруйска і раённым Цэнтры культуры Крычава. Фестываль аб’яднае слухачоў усіх узростаў і музычных пераваг – ад класікі і рэтра да джаза і шансона.
Па пытаннях набыцця білетаў на ўрачыстае адкрыццё фестывалю (28.10.2025), канцэрт гурта «BRAVO METEHI» (Грузія) (26.10.2025), канцэрт Ларысы Долінай (01.11.2025) звяртайцеся ў раённы Дом культуры (г. Круглае, вул.Савецкая, 60) або па тэл. 8-02234-70-998.

