Жыві, Кастрычнік, у сэрцах пакаленняў!

Жыві, Кастрычнік, у сэрцах пакаленняў!

Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя была арганізавана бальшавіцкай партыяй на чале з яе кіраўніком Уладзімірам Ільічом Ульянавым (Леніным). Бальшавіцкая партыя гартавалася ў барацьбе за сацыяльную роўнасць, справядлівасць у буржуазным грамадстве. Рабочыя дамагаліся 8-гадзіннага працоўнага дня, дастойнага заробку, лепшых умоў жыцця. Бальшавіцкая партыя выдвігала патрабаванні ўсеагульнай бясплатнай адукацыі, роўных правоў для жанчын і мужчын, а таксама аб скасаванні буржуазнай праслойкі грамадства.

Лозунг бальшавіцкай партыі, абвешчаны пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, быў просты: фабрыкі і заводы – рабочым, а зямля – сялянам, прыватная ўласнасць на фабрыкі, заводы і зямлю адмянялася.

Да кіравання краіны прыйшлі яркія прадстаўнікі бальшавіцкай партыі: Фелікс Дзяржынскі, Валерыян Куйбышаў, Якаў Свярдлоў і інш. Іх імёнамі былі названы гарады ў савецкай краіне.

Улада належала народу, паўнамоцтвы якога пераходзілі да Саветаў Народных Камісараў. Стварэннем законаў займаўся Вярхоўны Савет з народнымі дэпутатамі. Цэнтральны выканаўчы камітэт па сутнасці быў Саветам міністраў па практычнаму ўвасабленню дзейсных праграм.

Пры савецкай уладзе ўзрастаў тэхнічны прагрэс. У сельскай гаспадарцы з’явіліся новыя трактары, камбайны, машыны. У краіне паўзрасталі карпусы новых заводаў і фабрык. У сталіцы Беларусі г. Мінску былі ўзведзены трактарны (МТЗ), аўтамабільны (МАЗ) заводы, дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, тонкасуконны і дрэваапрацоўчы камбінаты, абутковая фабрыка “Прамень”, завод “Гарызонт”, завод па вытворчасці халадзільнікаў і г. д.

Такім чынам, усё названае вышэй, а таксама фінансавы дастатак, развіццё інтэлектуальных здольнасцей, рэалізацыю творчых магчымасцей, ахову правоў дараваў наш Вялікі Кастрычнік.

Удзельнікі гуртка “Юны карэспандэнт” ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Круглае”.

Последние новости

Актуально

На Круглянщине проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Зонты не прячем. Что готовит погода для белорусов 17 апреля

17 апреля 2026
Читать новость
Официально

Сегодня на заседании райисполкома в центре внимания рассматривались вопросы продовольственной безопасности и готовности наших хозяйств к активному сезону

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Личный кодекс трудолюбия

17 апреля 2026
Читать новость
В мире

Около 100 мертвых тюленей обнаружили на побережье Каспийского моря в Казахстане

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Регистрация паспорта готовности к работе в осенне-зимний период в электронной форме

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем