Нежнее нежного: как приготовить классический чизкейк дома

Нежнее нежного: как приготовить классический чизкейк дома

Чызкейк прынята лічыць тыпова амерыканскім дэсертам, але яго аналагі можна знайсці ў многіх нацыянальных кухнях. Пяшчотны сметанковы смак ідэальна дапаўняюць пясочная аснова і свежыя сезонныя ягады.

Калі я задумала прыгатаваць чызкейк дома, то родныя жартаўліва спыталі: «А Тэа ў курсе?» Даўні хіт беларускага спевака, у якім былі радкі са словам «чызкейк», помняць многія. А вось на смак гэты дэсерт у нашай вёсцы тады, калі гэтая песня была папулярнай, амаль ніхто не спрабаваў. Гэта цяпер нават у самых невялічкіх райцэнтрах і аграгарадках ёсць кавярні, дзе табе і чызкейк, і тырамісу, і круасаны з любой начынкай падаюць.

Пашырыць уласныя кулінарныя межы такім заакіянскім, на першы позірк, дэсертам захацелася пасля таго, як даведалася, што і ў нашых краях некалькі стагоддзяў таму гатавалі, напрыклад, «караваі з сырам». Гучыць цікава!

Вам спатрэбіцца:

(на форму дыяметрам 22 см)

Пясочнае пячэнне — 400 г

Сметанковае масла — 100 г

Вяршковы сыр — 600 г

Цукровая пудра — 150 г

Вяршкі 33 % — 200 мл

Яйкі — 3 шт.

Ягады — 1—2 жменькі

Сучасная, і ўжо можна сказаць, міжнародная версія чызкейку гатуецца не вельмі складана. Прадукты даступныя, але ў працэсе не трэба спяшацца. Крышым (рукамі або ў блэндары) пясочнае пячэнне, дадаём растопленае сметанковае масла і добра перамешваем. Выкладваем масу ў круглую форму і добра ўтрамбоўваем такім чынам, каб сфарміраваць падушку на дне і па краі. Ставім у духоўку на 5—7 хвілін пры 180 градусах.

Наступны крок — змешваем у глыбокай пасудзіне сыр, вяршкі, цукровую пудру і яйкі. Уводзіць інгрэдыенты лепш паступова і акуратна. Важна давесці ўсё да аднароднага стану, але не ўзбіваць.

Уліваем сырную масу на пясочную аснову і выпякаем каля 1,5 гадзіны пры 160 градусах. Як зразумець, што дэсерт гатовы? Акуратна штурханіце форму рукой, калі начынка не ідзе хвалямі, духоўку можна выключаць. Аднак не спяшайцеся адразу вымаць чызкейк. Для правільнай стабілізацыі няхай пастаіць яшчэ гадзінку ў духоўцы. Пасля гэтага ў ідэале даць яму яшчэ «адпачыць» 6—8 гадзін (можна ў халадзільніку).

Перад падачай упрыгожваем чызкейк свежымі ягадамі на свой смак.

Последние новости

Актуально

Лукашенко: райагросервисы должны стать опорными пунктами для отечественных производителей техники

13 июля 2026
Читать новость
Актуально

«Сушильное хозяйство — жесткое требование». Лукашенко о задачах перед массовой уборкой 

13 июля 2026
Читать новость
Официально

«Должен быть порядок». Лукашенко расставил акценты в привлечении в Беларусь трудовых мигрантов 

13 июля 2026
Читать новость
Актуально

Творческий успех: Ольга Молнар стала дипломантом областного конкурса «И победа на всех одна»

13 июля 2026
Читать новость
Новости района

Профессиональный праздник тех, кто формирует бюджет и обеспечивает стабильность государства

13 июля 2026
Читать новость
Новости района

Настоящая  сила – в  мире

13 июля 2026
Читать новость