Экалагiчная культура з маленства

Экалагiчная культура з маленства

Як ператварыць дашкольную ўстанову ў своеасаблiвую лабараторыю, дзе маленькiя даследчыкi аналiзуюць энергаспажыванне i манiтораць чысцiню паветра? Адказ на гэтае пытанне ведаюць педагогi дзiцячага  сада № 2 г. Круглае. Нядаўна калектыў стаў уладальнiкам дыплома рэспублiканскага праекта «Зялёныя школы», прадэманстраваўшы сiстэмны падыход да фармiравання экалагiчнай культуры ў выхаванцаў.

Экалагiчны кампанент ва ўстанове эфектыўна iнтэграваны ва ўсе адукацыйныя кiрункi. Выхавальнiкi рэгулярна праводзяць для дзяцей тэматычныя заняткi, гутаркi, музычныя святы. Каб даносiць важную iнфармацыю ў даступнай форме, педагогi распрацавалi вiдэаролiкi, прэзентацыi i дыдактычныя дапаможнiкi па экалагiчнай тэматыцы.

Удзел у праекце «Зялёныя школы» дазволiў выбудаваць выразны алгарытм дзеянняў, дзе тэорыя звязана з практыкай. Наша мэта – не проста даць веды, а сфармiраваць у выхаванцаў каштоўнасныя адносiны да прыроды, якiя стануць асновай iх светапогляду. Высокая ўзнагарода на ўзроўнi рэспублiкi – пацвярджэнне таго, што абраная намi стратэгiя прыносiць вынiкi.

Прагулкi выхаванцаў дзiцячага сада нiколi не абыходзяцца без наведвання метэастанцыi, якая размешчана на прылеглай тэрыторыi. Тут усё па-даросламу: сонечны гадзiннiк паказвае час, а флюгер – напрамак ветру. Дзецi са старшай групы ў спецыяльных дзённiках назiранняў вядуць штодзённы летапiс прыроды. Хлопчыкi i дзяўчынкi з захапленнем фiксуюць сезонныя змяненнi ў наваколлi i з’явы надвор’я.

Метадычнай знаходкай педагогаў  стала тэатралiзаваная перадача ведаў па прынцыпе «роўны вучыць роўнага». Выхаванцы старшай групы вучаць малодшых, перакладаючы складаныя экапаняццi на мову казкi i гульнi. Дашкольнiкi з атрада «Экаляты» знаёмяць аднагодкаў з правiламi энергазберажэння i водакарыстання, заклiкаючы берагчы прыродныя багаццi, наглядна дэманструюць магчымасцi другаснага выкарыстання рэчаў.

Уся работа па экалагiчнай асвеце вядзецца ў цеснай узаемасувязi з сем’ямi  выхаванцаў. Мамы i таты прымаюць актыўны  ўдзел у акцыях «Дапаможам кропельцы», «Ачысцiм планету ад смецця», «Пакармiце птушак зiмой», «Пасадзiм дрэва разам». Бацькi падтрымлiваюць пачынаннi педагогаў, а дома замацоўваюць экалагiчныя звычкi дзяцей.

Перамога ў праекце «Зялёныя школы»  матывавала ўвесь наш калектыў на далейшае развiццё ў гэтым напрамку. У найблiжэйшых планах – пашырэнне ўзаемадзеяння i пошук новых форм супрацоўнiцтва з сем’ямi. Будзем працягваць работу, бо ўпэўнены: экалагiчная культура пачынаецца менавiта з дашкольнага ўзросту.

Таццяна АНТАНЮК, загадчык дзiцячага сада № 2 г. Круглае.

Последние новости

В мире

Низкий уровень воды в реках Германии угрожает поставкам строительных материалов

17 августа 2026
Читать новость
Здоровье

Почему мы отекаем летом: 6 причин задержки жидкости, которые часто путают с лишним весом

17 августа 2026
Читать новость
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидировали 12 лесных пожаров

17 августа 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Сова в качестве питомца: можно ли держать эту птицу в доме?

17 августа 2026
Читать новость
Жизнь и безопасность

Ожог на даче: как оказать первую помощь

17 августа 2026
Читать новость
Спорт

Сборная Беларуси-U20 по водному поло стала восьмой на первенстве Европы в I дивизионе

17 августа 2026
Читать новость