Аб правілах паводзін у час летняга адпачынку
Адчуць сябе сапраўднымі огнеборцамі, прымерыць баявую вопратку выратавальніка, пасядзець у кабіне пажарнага аўтамабіля, даведацца прынцып дзеяння дыхальных апаратаў, а таксама паўтарыць правілы бяспечных паводзін на вакацыях – усё гэта і многае іншае змаглі ажыццявіць дзеці з аздараўленчага лагера дзіцячай юнацкай спартыўнай школы.
Ратавальнікі Круглянскага РАНС у перыяд летніх канікул рэгулярна праводзяць такія заняткі з дзятвой. Дзецям распавядаюць аб правілах пажарнай бяспекі, прычынах і наступствах пажараў.
Дзеці з вялікай цікавасцю слухаюць ратавальнікаў, задаюць шмат пытанняў.
Такія сустрэчы дапамогуць дзецям захаваць жыццё, здароўе і атрымаць ад лета толькі станоўчыя эмоцыі.
А.М. Кароўкіна, інспектар ГП і УГ Круглянскага РАНС