ПРЫЕХАЛІ Ў ГОСЦІ МАЙСТРЫ НАРОДНЫЯ

Клуб “Прырода і фантазія” імя Л.І. Чарняўскага, які існуе ў Мінску, у рамках праекта “Твори Благо” з выставай “Душы асалода” здзяйсняе турнэ-круіз па гарадах Беларусі.
Днямі завітаў ён і ў наша Круглае.

Клуб “Прырода і фантазія” імя Л.І. Чарняўскага, які існуе ў Мінску, у рамках праекта “Твори Благо” з выставай “Душы асалода” здзяйсняе турнэ-круіз па гарадах Беларусі.
Днямі завітаў ён і ў наша Круглае.

На адкрыццё выставы, якая размешчана ў раённым краязнаўчым музеі, былі запрошаны такія кампетэнтныя суразмоўцы, як начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Лазоўскі і дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Тамара Кавалеўская. Сустракала гасцей дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Війа Гапаева. За працяглы час у сценах музея пабывала шмат цікавых выстаў з розных куткоў рэспублікі. А гэтая вельмі адметная тым, што ў ёй паказаны і выкананы вельмі рэдкі від народнай творчасці (піраграфія) — выпальванне ўзору на тканіне. Піраграфічныя карціны на сценах адразу прыцягваюць увагу. Яны быццам жывыя, адметныя, непаўторныя ў афарбоўцы. Кіраўнік клуба Аляксандр Лейко — чалавек творчы, ініцыятыўны, і на выставе віднае месца занялі яго работы. Майстр займаецца разьбой па дрэву. Аляксандр Аляксандравіч напачатку расказаў аб дзейнасці клуба, а пасля ўручыў у падарунак раённаму краязнаўчаму музею карціну-копію керамічнай пліткі з гербам сямейства Радзівілаў у стылі піраграфіі і дзевяць кніг Эдуарда Самойлава — члена клуба, мастака і паэта. Разам з кіраўніком прыехалі ў Круглае майстар па выпальванню па тканіне Валянціна Някрасава і лентачны дызайнер Аэліта Міхалевіч. Яны прадэманстравалі прысутным сваё майстэрства.
Калісьці ў клуб “Прырода і фантазія” уваходзіла Акадэмік Міжнароднай акадэміі тэатра, народная артыстка СССР Стэфанія Станюта, якая разам з народнымі майстрамі падарожнічала па краіне. Яна і зараз — ганаровы член клуба, а ў памяць аб ёй вырабы, якія артыстка змайстравала сваімі рукамі, калегі возяць з сабой. На выставе ў Круглянскім гісторыка-краязнаўчым музеі была прадстаўлена біжутэрыя, вырабленая артысткай з прыродных матэрыялаў.
Прыгажосць – яна заўсёды перад намі, і стварыць яе можна з любой дробязі, толькі трэба зірнуць на тое, што побач, зрокам творцы-майстра. Варта праявіць фантазію і рукі прыкласці. Менавіта аб гэтым і сведчыць выстава “Асалода душы”. Прабудзе яна ў краязнаўчым музеі да сакавіка. І, напэўна, тым, хто наведае яе, захочацца паспрабаваць стварыць што-небудзь сваімі рукамі, адчуць, якая гэта радасць, калі нараджаецца цуд. Як, напрыклад, і вось гэтая карціна “Ноч перад Ражством” Валянціны Някрасавай, выкананая ў стылі піраграфіі. Такія карціны, падзелкі ўпрыгожаць любы інтэр’ер, стануць добрым падарункам. І, вядома, той, хто пабудзе на выставе, атрымае асалоду душы.
С.ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Официально

Совершенствование контрольно-надзорной деятельности стало темой совещания у Лукашенко

21 мая 2024
Читать новость
В мире

Более 25 тыс. жителей японского острова Мияко покинут дома из-за угрозы наводнений и оползней

21 мая 2024
Читать новость
Официально

Лукашенко привел к присяге судью Конституционного Суда Светлану Любецкую

21 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 21 мая: что нельзя делать в день Ивана Долгого

21 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси просо посеяли почти на 60% площадей

21 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Офтальмолог рассказала о причинах отслоения сетчатки

21 мая 2024
Читать новость
В мире

Землетрясение магнитудой 5,2 зарегистрировали в Эквадоре

21 мая 2024
Читать новость
Спорт

Белоруски Иванова и Даниленко взяли медали на Кубке России по пулевой стрельбе

21 мая 2024
Читать новость
Общество

Мы памяти павших верны

21 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

В МЧС предупредили о факторах опасности в связи с грозами

21 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Мы памяти павших верны

21 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Ключ к успеху в трудолюбивых руках 

20 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Он явно родился под особой звездой

20 мая 2024
Стрелка вверх