СТАРАННЫ ВАДЗІЦЕЛЬ

У той лютаўскі марозны дзень вадзіцель машыны МАЗ-555 ААТ “Круглянскі аграпрамтэхснаб” Анатоль Цэнкер займаўся рамонтам сваёй тэхнікі і не выязджаў з гаража. Тут і ўдалося пагутарыць з ім. Бо звычайна з самой раніцы ён ужо адпраўляецца ў рэйс.

У той лютаўскі марозны дзень вадзіцель машыны МАЗ-555 ААТ “Круглянскі аграпрамтэхснаб” Анатоль Цэнкер займаўся рамонтам сваёй тэхнікі і не выязджаў з гаража. Тут і ўдалося пагутарыць з ім. Бо звычайна з самой раніцы ён ужо адпраўляецца ў рэйс.
Найперш я пачула добрыя словы пра Анатоля Цэнкера ад намесніка дырэктара прадпрыемства па эканоміцы Наталлі Канаўка.
— Анатоль – чалавек вельмі адказны, — расказала яна. – Працуе ён у аграпрамтэхснабе не вельмі даўно, але ўжо паспеў паказаць сябе з найлепшага боку адносінамі да справы. І пуцявыя лісты ў яго заўсёды добра запоўнены, без памылак, і здадзены ў належны тэрмін, і рамонт машыны, калі тое патрабуецца, не зацягвае, спяшаецца найхутчэй выехаць у рэйс. Ён — чалавек слова і дзеяння. Акрамя аўтамабіля, можа працаваць яшчэ і на экскаватары, падмяніць любога механізатара.
А сам Анатоль пачаў гаварыць пра сябе проста:
–Працую, як і ўсе. А як жа інакш. Люблю тэхніку. У мяне і бацька механізатар, працуе экскаватаршчыкам у ПМК-266. Маці ўжо на пенсіі. Бацькі ў Беларусь з Казахстана пераехалі, калі мне было два гады. Тут і раслі мы з малодшым братам Сяргеем. Закончыўшы круглян-скую школу, я паступіў у Бялыніцкае прафтэхвучылішча. Вывучыўся на механізатара, асвоіў і такую складаную тэхніку, як экскаватар. Атрымаў і пасведчанне вадзіцеля ў Магілёўскім ДТСААФ. Да службы ў арміі рабіў у меліярацыі. А калі адслужыў, працяглы тэрмін адпрацаваў экскаватаршчыкам у ПМК-266. У аграпрамтэхснабе раблю ўжо каля двух гадоў. Падабаецца мне дружны зладжаны калектыў, вадзіцельская ўзаемавыручка. Разумееце, дарога, далёкая ці блізкая, робіцца лягчэйшай, калі ведаеш, што дзесьці побач вядуць свае МАЗы такія вадзіцелі, як Сяргей Германьеў, Аляксандр Пахомаў, Міхаіл Лукашэвіч і іншыя. Мы ўсе, як адна сям’я.
А працы на такой машыне, як МАЗ, хапае ў любую пару года. У час жніва адвозіў зерне на элеватар, потым на нарыхтоўцы кармоў быў задзейнічаны. Нейкі час перавозіў зерне з Талачынскага элеватара на камбікормавы завод у Лепель. І на вывазцы арганікі працаваў. Адна справа змяняе другую. А наогул, зноў жа па словах намесніка дырэктара прадпрыемства, Анатоль Цэнкер за шэсць месяцаў мінулага года перавёз 8045 тон разнастайных грузаў. Гэта вельмі добры паказчык. А працаваў жа яшчэ і на экскаватары…
Усё добра складваецца ў Анатоля Аляксандравіча і ў асабістым жыцці.
— Прыемна ведаць, — прагаварыў ён, — калі цябе чакаюць дома, калі ты, стомлены, вяртаешся з рэйсу. Жонка Анатоля, Святлана Валер’еўна, працуе ў гарадской школе №2 настаўніцай геаграфіі і біялогіі. Сын Дзіма ходзіць у сёмы класс, Вова яшчэ пакуль наведвае дзіцячы садок, яму чатыры гады. Яны з радасцю сустракаюць мужа і бацьку дома.
А раніцай вадзіцеля зноў чакаюць далёкія і блізкія дарогі. І ён зноў упэўнена трымае ў руках «баранку».
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Официально

Совершенствование контрольно-надзорной деятельности стало темой совещания у Лукашенко

21 мая 2024
Читать новость
В мире

Более 25 тыс. жителей японского острова Мияко покинут дома из-за угрозы наводнений и оползней

21 мая 2024
Читать новость
Официально

Лукашенко привел к присяге судью Конституционного Суда Светлану Любецкую

21 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 21 мая: что нельзя делать в день Ивана Долгого

21 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси просо посеяли почти на 60% площадей

21 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Офтальмолог рассказала о причинах отслоения сетчатки

21 мая 2024
Читать новость
В мире

Землетрясение магнитудой 5,2 зарегистрировали в Эквадоре

21 мая 2024
Читать новость
Спорт

Белоруски Иванова и Даниленко взяли медали на Кубке России по пулевой стрельбе

21 мая 2024
Читать новость
Общество

Мы памяти павших верны

21 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

В МЧС предупредили о факторах опасности в связи с грозами

21 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Мы памяти павших верны

21 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Ключ к успеху в трудолюбивых руках 

20 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Он явно родился под особой звездой

20 мая 2024
Стрелка вверх