Працуе на лепшы вынік

Працуе на лепшы вынік

Па выніках працоўнага спаборніцтва за 2019 год даярка малочна-таварнай фермы “Елькаўшчына” ААТ “Круглянскі Рассвет” Святлана Супіянава атрымала ад кожнай каровы замацаванай за ёй групы па 5063 кілаграмы малака, заняла другое месца ва ўнутрыгаспадарчым спаборніцтве.

Са Святланай Уладзіміраўнай мы сустрэліся раніцай на ферме. Мне давялося пачакаць нейкай паўгадзіны, пакуль закончыцца дойка. Толькі тады Святлана прыйшла ў пакой адпачынку, дзе мы з ёй і пагутарылі.
Тут, на малочна-таварнай ферме “Елькаўшчына”, жанчына ад-працавала ўжо каля 25 гадоў, за-служыла павагу нялёгкай добрасумленнай працай. Яна штогод выходзіць у пераможцы спабор-ніцтва, атрымала нямала грамат і падзяк. На ўрачыстых мерапрыемствах, якія былі прысвечаны 80-годдзю Магілёўскай вобласці, ёй уручылі Грамату аблвыканкама.
Сельская працаўніца ніколькі не думае аб нейкіх пашанах і славе. Яна проста добрасумленна выконвае свае абавязкі і інакш жыць не ўмее. Гэта ў яе ад бацькоў перадалося – добрасумленнасць і працалюбства.
Святлана расказала. што і нарадзілася яна тут, у вёсцы Елькаўшчына.
– Маці мая, Людміла Рыгораўна Мацюшэўская, працавала даяркай на ферме, – успамінае яна,– і дзяўчынкай я ёй дапамагаць бегала, здзіўлялася тады, як гэта яна ўсё паспявае, бо праца выконвалася ўручную, кароў у бачкі даілі, потым адносілі іх, цяжкія, у малочны блок. Старалася дапамагчы маці, чым магла, асабліва падабалася паіць з соскі маленькіх цялят.
Калі дзяўчынка падрасла, вучылася ў старэйшых класах, яна ўжо магла падмяніць маці і другіх даярак падчас іх працоўнага водпуску, добра ўпраўлялася з каровамі.
Але ж як і многіх у той час, яе вабіў горад. Закончыўшы школу, паехала ў Буйнічы, атрымала спецыяльнасць прадаўца. Працаваць вярнулася ў родны куток, два гады загадвала сельскім магазінам. А потым перайшла падменнай даяркай на малочна-таварную ферму. І больш нічога не мяняла ў сваім жыцці.
–За мной замацавалі групу кароў, – працягвала яна размову, – стараюся, працую. Муж, Супіян Супіянавіч, механізатар сельгаспрадпрыемства. Выраслі сыны. Старэйшы, Вадзім, працуе механізатарам у ЗАТ “АСБ-Агра Цяцерына”, малодшы, Улад, служыць у Арміі.
– Жывём добра, – дадала мая субяседніца, – заробак някепскі маем, і сваю асабістую гаспадарку трымаем. Як жа на сяле без яе.
Мы вялі размову аб самых важных справах, гаварылі аб надзённых клопатах. І я была ўпэўнена, што сустрэнемся са Святланай Супіянавай яшчэ не аднойчы. Бо гэтая сельская жанчына-працаўніца абавязкова дасягне ў будычым новых поспехаў.
Святлана Варапаева.
Фота аўтара.

Последние новости

Официально

Сегодня на заседании райисполкома в центре внимания рассматривались вопросы продовольственной безопасности и готовности наших хозяйств к активному сезону

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Личный кодекс трудолюбия

17 апреля 2026
Читать новость
В мире

Около 100 мертвых тюленей обнаружили на побережье Каспийского моря в Казахстане

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Регистрация паспорта готовности к работе в осенне-зимний период в электронной форме

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

В водоемах Беларуси в 2025 году выловлено 15,4 тыс. тонн рыбы

17 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Косметолог объяснил, почему люди неправильно борются с кругами под глазами

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем