Яе творчасці дзівоснае святло

Яе творчасці дзівоснае святло

Распачынаем свой расказ пра дзiвоснае творчае захапленне – выцiнанку, якой займаецца Іна Салаўёва, супрацоўнік раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, таму, што менавiта яно так i цягне да сябе таго, хто хоць разок пабачыў той цуд, што адтрымоўваецца звычайным выкарыстаннем нажнiц ды паперы.

Яшчэ з пачатку 1999 года, калi толькi пачынаў сваю працу Дом рамёстваў у Круглым, маладой таленавiтай жанчыне Iне Салаўёвай прапанавалi вывучыць такi цiкавы i мала каму вядомы накiрунак творчасцi, як выцiнанка. У той час яна працавала ў раённай бiблiятэцы мастаком афармiцелем. А былы кiраўнiк аддзела культуры Людмiла Суперфiн прапанавала паспрабаваць сябе менавiта ў гэтым напрамку. За што сёння ёй i асаблiвая падзяка ад майстра Iны Салаўёвай. Бо ў той час яна не вельмi добра ведала, што ж гэта за такое – выцiнанка.
Па падручнiках i часопісах, па кароткiх замалёўках, дзякуючы сваёй фантазii i творчай натуры, яна навучылася гэтаму рамяству. Адразу ў жанчыны i атрымалася не толькi прадэманстраваць набытыя веды, але i атрымаць прызнанне на першым конкурсе рэспублiканскага ўзроўня пад назвай «Ажурныя фантазii». Аб iм i аб поспеху маладой майстрыхі пiсалi нават у часопісе «Культура i мастацтва». Ужо потым былі iншыя конкурсы, дзе таксама Iна Салаўёва заяўляла аб сабе, як аб таленавiтым i цікавым мастаку. Аж у снах ёй з’яўлялiся вобразы тых незвычайных узораў, якiя потым жанчына i ажыццяўляла ў сваiх тварэннях.
Творчасць Іны Салаўёвай была заўжды побач з ёй. Яшчэ са школы яна добра малявала. Таму, калi стала пытанне выбару прафесii, не задумваючыся, пайшла вучыцца ў Бабруйскае мастацкае вучылiшча. А пасля яго заканчэння прыехала на малую радзіму ў Круглае, дзе i распачала свой дарослы шлях ў мясцовым РДК. Потым працавала ў школе настаўнiцай малявання, мастаком у бiблiятэцы. Сёння яна працуе у РЦСАН на дзённым аддзяленні знаходжання для iнвалiдаў і грамадзян пажылога ўзросту. Арт-тэрапiя для iнвалiдаў – яе работа. А яшчэ пры мясцовай царкве вядзе гурток нетрадыцыйнага малявання для дзяцей 3-5 гадоў. Усюду Іна працягвае ажыццяўляць свае творчыя мары ў работах з паперай i іншымі матэрыяламі, фарбамi i шклом. Прывучаючы з дапамогай сваiх ведаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, яна прапануе iм паспрабаваць сябе i ў выцiнанцы. Захапiла гэтага чалавека творчая хваля жыцця назаўжды, таму i работы яе такiя незвычайныя i непаўторныя.

Святлана ШУТ.

 

Последние новости

Актуально

На Круглянщине проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Зонты не прячем. Что готовит погода для белорусов 17 апреля

17 апреля 2026
Читать новость
Официально

Сегодня на заседании райисполкома в центре внимания рассматривались вопросы продовольственной безопасности и готовности наших хозяйств к активному сезону

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Личный кодекс трудолюбия

17 апреля 2026
Читать новость
В мире

Около 100 мертвых тюленей обнаружили на побережье Каспийского моря в Казахстане

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Регистрация паспорта готовности к работе в осенне-зимний период в электронной форме

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем