Сумленна ў лес зайшоў, сумленна з яго выйдзі

Яшчэ са школы мы ведаем крылаты выраз: лес – наша багацце. Другое пытанне: наколькі мы ўмеем гэта багацце аберагаць?

Яшчэ са школы мы ведаем крылаты выраз: лес – наша багацце. Другое пытанне: наколькі мы ўмеем гэта багацце аберагаць? І тут усё часцей і ўсё больш пераконваемся ў тым, што лес мы не надта любім і не надта аб ім клапоцімся (я не маю тут на ўвазе спецыяльныя службы). Адна справа, калі шукаем у лесе асабістую выгаду – грыбы, ягады, дровы і т.д. У адваротным жа кірунку можам выкінуць на паляне, дзе яшчэ ўчора раслі грыбы ды ягады, і цялежку дамашняга смецця. А ўжо аб пакінутых рэштках ад усемагчымых “пікнічкоў” на прыродзе і ўспамінаць не варта. Гэта – даволі звыклы малюнак.
Кожны год раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзя сумесна з юнымі актывістамі “зялёнага патруля” вывозяць з месцаў масавага адпачынку, асабліва з берагоў Друці, не адзін трактарны прычэп смецця. А новы воз і зараз там.
На мінулым тыдні супрацоўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і рэдакцыі газеты “Сельскае жыццё” сумесна са спецыялістам Круглянскага лясніцтва і грамадскім актывістам арганізавалі рэйд уздоўж па-вясноваму паўнаводнай Друці.
Для таго, каб пераканацца ў чалавечай абыякавасці да прыроднага хараства, хапіла не больш двух-трох кіламетраў. Паўсюдна бачны сляды аўтаматызаванага чалавека, які, асядлаўшы аўтамабіль ці трактар, мала клапоціцца пра тое, што ў яго пад коламі. Пра афіцыйную дзялянку, якая хоць пляжыцца з пэўнымі нюансамі, доўга гаварыць не хочацца. Няхай правильнаць выканання гэтых работ кантралююць спецыялісты лясной аховы. Тым больш, што канчатковая вырубка яшчэ не завершана. А вось за лясную дарогу, што вядзе з гэтай самай дзялянкі да цывілізаванага шляху ў бок Круглага, спытаць варта ўжо зараз. Бо ўся яна ў вялізных каляінах ад шматтоннай тэхнікі, ды яшчэ з раскіданымі бярвеннямі. Няўзброеным вокам бачна, што вазілі лес у самую вясновую распуціцу, не дачакаўшыся, пакуль дарога падсохне. Адсюль і вялізныя каляіны. А што да бярвення ў гразі, дык каму яны цікавыя – адным больш, адным менш… Нездарма ж кажуць: “Што з возу ўпала – тое прапала”. Застаецца толькі напомніць, што згодна з правіламі віноўнік абавязаны прывесці дарогу ў належны стан.
А тым часам “Ніва”-усюдыход хутка вывезла нас на паляну, дзе да 90-х гадоў праводзілася шматлікія масавыя гарадскія мерапрыемствы. Паляна як паляна. Роўная і прыгожая ад яркага колеру вясновай травы. Прывабны малюнак псуе, бадай, толькі адно старое паваленае дрэва.
А вось далей пайшлі новыя непажаданыя сустрэчы. У прыватнасці, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В.М. Атрашкевіч склаў два пратаколы за паркоўку аўтамабіляў паблізу ракі (бліжэй 30 метраў пад’езд забаронены). Уладальнікаў легкавікоў, на шчасце, доўга шукаць не давялося – яны рыбачылі непадалёку. Усе – людзі не мясцовыя. Будзе ім навука на будучае, бо кожны павінен заплаціць штраф.
Куды складаней, вядома, адшукаць тых, хто пакідае пасля сябе ўсемагчымае смецце, дзе ў першую чаргу блішчаць пластыкавыя бутэлькі, усемагчымыя рэшткі цэлафанавых пакетаў і шкляная тара. Тут, калі не злавіў за руку, нікому нічога не дакажаш. А не злоўлены – то і не вінаваты.
Падобных міні-звалак сустрэлі за час паездкі добры дзясятак, звычайна схаваных пад кустамі. Відаць, той, хто гэта рабіў, рашыў, што так будзе больш цывілізавана. Як бы там ні было, а пасля сябе ён усё ж «прыбраў». Ды і перад сваімі спадарожнікамі менш сорамна…
А мог бы па-гаспадарску за-грузіць рэшткі ад “пікніка” у багажнік свайго аўто і выгрузіць у бліжэйшы кантэйнер.
Мог бы?!.. А вось не захацеў!
Аляксандр ПАЎЛАЎ.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024