Хлебасольнага жніўня дары

Хлебасольнага жніўня дары

На душы ў кожнага, хто прыйшоў у гэты дзень на свята ўраджаю, было хораша і радасна. Добра папрацавалі і ўраджай багаты сабралі, нягледзячы на засушлівае і гарачае лета. У жніўні мы святкавалі тры Спасы – мядовы, яблычны і хлебны.

Напрыканцы жніўня для жыхароў горада і сельскіх населеных пунктаў па ініцыятыве раённай ветэранскай арганізацыі, работнікаў культуры і цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшло свята “Яблычны Спас”. На мерапрыемства прыйшлі тыя, хто вырошчвае на сваіх прысядзібных участках гародніну, садавіну, кветкі, даглядае вуллі з пчоламі.

Спачатку ўсіх прысутных павіншаваў са святам старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Міхаіл Арашкаў.

Потым падрыхтаванай канцэртнай праграмай парадавалі самадзейныя артысты РДК. Свята суправаджалася конкурсамі, віктарынамі на тэмы: садавіна, гародніна, пчалярства. Прысутныя адказвалі на пытанні, атрымоўвалі салодкія прызы, частаваліся яблыкамі. Прапанавалі прысутным паспрабаваць і свежы яблычны сок. Напой прыйшоўся па душы ўдзельнікам свята.

Прынялі ўдзел у свяце і выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў РЦСАН, якія таксама ўдзельнічалі ў віктарынах і конкурсах. Сцэнарый быў добра распрацаваны спецыялістамі РДК, таму ўсім было цікава і весела.

А тыя, хто сабраў на сваіх сотках новы багаты ўраджай, змаглі падзяліцца сакрэтамі яго вырошчвання. Пра садаводства, пра тое, як даглядаць сад, расказаў ветэран працы Леанід Шакура. А сакрэтам вырошчвання лекавых раслін падзялілася ветэран працы, жыхарка Круглага Ала Іванова.

Пра кветкаводства, гароднінаводства расказала ветэран працы Тамара Зайцава, якая жыве на вуліцы Жуніна, самай ускраіннай у горадзе, мае свой агарод і з задавальненнем працуе на зямлі.

Наперадзе восень, яшчэ шмат працы на прысядзібных участках. А на душы светла: на стале духмяны мёд і каравай новага хлеба.

 

 

Последние новости

Актуально

На Круглянщине проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Зонты не прячем. Что готовит погода для белорусов 17 апреля

17 апреля 2026
Читать новость
Официально

Сегодня на заседании райисполкома в центре внимания рассматривались вопросы продовольственной безопасности и готовности наших хозяйств к активному сезону

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Личный кодекс трудолюбия

17 апреля 2026
Читать новость
В мире

Около 100 мертвых тюленей обнаружили на побережье Каспийского моря в Казахстане

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Регистрация паспорта готовности к работе в осенне-зимний период в электронной форме

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем