Напомніў, што завецца Іванам

Напомніў, што завецца Іванам

Даўно жыву ў Круглянскім раёне і лічу гэты край другой радзімай. А ў сэрцы захоўваю памяць пра родныя мясціны, куточак, дзе прайшло маленства — на Гродзеншчыне. На жаль, там ужо нікога не засталося, няма бацькі і маці, толькі сэрца рвецца і рвецца туды, дзе калісьці на хутары стаяла хата.

Ведала я з малых гадоў пра тое, што адбывалася на дзедаўскай зямлі яшчэ да майго прыходу ў гэты свет. Амаль два дзесяцігоддзі пасля Рыжскай дамовы мая малая радзіма ўваходзіла ў склад буржуазнай Польшчы. Таму дзень 17 верасня 1939 года – дзень вызвалення маіх родных дзядоў і бацькоў з-пад польскага прыгнёту, і для мяне ён таксама асаблівы. Я вучылася ў школе на сваёй роднай беларускай мове, а бацька ў даваенны час пачынаў вучобу на польскай.

Тое, што 17 верасня ў нашай краіне будзе адзначацца новае дзяржаўнае свята, – Дзень народнага адзінства, некалькі месяцаў назад стала для мяне радаснай навіной, ускалыхнула сэрца.

Я нарадзілася ў вёсцы Бершты Шчучынскага раёна і добра памятаю расказы дзядулі Восіпа і майго бацькі, якому ў 1939 споўнілася восем гадоў, пра жыццё пад буржуазнай Польшчай. А было яно, вядома, не мёд. З іх успамінаў і з гісторыі добра ведаю, што пасля 18 сакавіка 1921 года беларускія землі былі падзелены на дзве часткі. Гэта быў не толькі геаграфічны, але палітычны і ідэалагічны падзел. Заходнія землі Беларусі апынуліся ў складзе буржуазнай Польшчы, а ўсходнія сталі часткай сацыялістычнай Расіі. З усталяваннем у 1926 годзе рэжыму санацыі пад кіраўніцтвам Ю. Пілсудскага становішча беларусаў пагоршылася. З пачатку 30-х гадоў польскія ўлады душылі ўсе праявы нацыянальнага жыцця. Да 1939-га года ўсе беларускія школы ( да 1921 – каля 500) былі пераўтвораны ў польскія.

У той час праводзілася і хутарызацыя сялянскіх гаспадарак з мэтай ліквідацыі церазпалосіцы (аб’яднанне некалькіх дробных зямельных падзелаў сялян да аднаго цэлага).

Пасяліўся мой дзед (1900 г.н.) з сям’ёй таксама на хутары за чатыры кіламетры ад вёскі Бершты. Быў ён чалавекам на той час адукаваным, вельмі моцным, працаваў на чыгунцы на станцыі Парэчча, а ў вольны час займаўся паляваннем. Калі аднаго разу ў лесе на дзядулю напаў паранены воўк, ён спрытна ўхапіў яго за хвост і моцна раскруціў, ударыў аб дрэва. Калі воўк ужо не варушыўся, да яго падыйшоў ляснічы.

– Гэта я яго голымі рукамі, вось так і прыгнятальнікаў душыць будзем, бо вельмі ж унутры ўжо ўсё пераелі іх парадкі.

– Памаўчы, а не то наклічаш бяду!

– Бяды, нястачы хапае, а жыць хочацца лепш, хочацца каб свае былі і слова, і справа.

Ненавідзеў дзед тагачасныя полькія ўлады, якія за тую ж самую працу польскаму работніку плацілі больш чым беларускаму. Восіп Восіпавіч пазней папоўніў рады КПЗБ, змагаўся за шчаслівы лёс роднай краіны. За барацьбу за нацыянальнае вызваленне апынуўся ў турме ў польскім горадзе Познань. Вярнуўся адтуль на свой хутар у 1928 годзе. Таму хутар і атрымаў назву Пазнанцаў. А ў 1931-м у яго з жонкай Ганнай нарадзіўся сын Іван, мой бацька. У 1938 годзе хлопчык пайшоў у першы клас. Тады ў Заходняй Беларусі ўжо не засталося амаль ні адной беларускай школы.

І тут для хлопчыка пачаліся непрыемнасці, пра якія пасля гаварыў і ўспамінаў дзе са смехам, дзе са слязьмі.

У першы школьны дзень настаўніца агучвала спіс вучняў у класе, падымаліся тыя з-за парты па чарзе.

– Янэк Васілевіч, – назвала яна імя і прозвішча, – а бацька мой сядзіць моўчкі.

– Хто тут Янэк Васілевіч, чаму маўчыш? — Яна блізка падыйшла да хлопчыка. – Янэк, трэба падняцца.

– Я не Янэк, я Іван, – нясмела прагаварыў вучань.

Настаўніца патлумачыла малому, што ў школе ён – Янэк, і каб нават на перапынку ніхто не называў яго Іванам, бо гэта строга забаронена – размаўляць па-беларуску.

Тых вучняў, што не прытрымліваліся новых правілаў, строга каралі.

Бацька мой вельмі любіў чытаць, а яго бацька беражна захоўваў дома кнігі беларускіх пісьменнікаў. І вось аднойчы, калі ўжо перайшоў у другі клас, а добра чытаць па-беларуску навучыў яго бацька, Ваня прынёс у школу кніжку з вершамі Янкі Купалы, на перапынку пачаў чытаць іх дзецям. Ён не памятаў, колькі ў класе вучылася дзяцей палякаў, але нехта, мабыць, з іх данёс настаўніку пра чытанне.

Надалей засталося ў памяці, як гарэлі чырвоным агнём вушы, калі яго выкінуў настаўнік за дзверы класа, як шкада было знішчанай кніжкі. І дома словы маці:

– Дурны ты яшчэ зусім, маўчы пакуль, не кажы бацьку.

Ваня застаўся вучыцца ў школе, на той раз яму даравалі ўчынак, але моцна ўзненавідзеў настаўніка, пана Браніслава Ануфрыевіча. І ў адплату назваў сабаку Бронікам. Хутка аб гэтым даведаліся выслужкі польскіх ўладаў, дзеда Восіпа выклікалі на пастарунак (мясцовае аддзяленне паліцыі ў Заходняй Беларусі да 1939 г.), дзе ён атрымаў 25 гумаў за няўдалую мянушку. Вядома, добрую лупцоўку атрымаў мой будучы бацька і ад свайго бацькі. Урок засвоіў ненадоўга, шмат яшчэ здаралася з ім кур’ёзных выпадкаў. Бо сваё роднае, беларускае, тое, што не падабалася палякам, схаваць было цяжка.

Польскія ўлады і пануючыя класы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і гэтым ліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. І як ўспамінаў мой бацька:

– Вучыцца – вучыся. А пасля нікуды не паступіш. Калі не паляк – то не чалавек.

У 1939 годзе Ваня вучыўся ў другім класе. І хаця быў яшчэ малы, дзень 17 верасня застаўся ў памяці назаўсёды. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. І праз вёску Бершты таксама праехалі конныя чырвонаармейцы. А на Пазнанцавым хутары яны зрабілі прывал, частавалі дзяцей паходнай кашай, казалі, што цяпер беларускі народ зноў стаў адзіным.

І сапраўды, надалей наш беларускі народ у сваім адзінстве актыўна ўзяўся за будаўніцтва свайго светлага будучага. Дзеці, нарэшце, пачалі вучыцца ў школе на роднай мове, свабодна чытаць беларускія кніжкі.

Мінулі гады, мы перажылі Вялікую Айчынную вайну, выстаялі ў агульнай барацьбе за Вялікую Перамогу.

І зараз мы жывём добра, адным агульным домам, які завецца Рэспубліка Беларусь. Гэтае адзінства ўсім разам і трэба зберагчы.

Святлана ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Общество

Тема №1

26 апреля 2024
Официально

Завтра Беларуси строится уже сегодня

26 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси кукурузу на зерно посеяли почти на 33% площадей

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Наумович: государство создает условия для развития всех форм малого бизнеса

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеян 41 процент яровых культур

26 апреля 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Госавтоинспекция проводит сегодня Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Три человека погибли при пожарах в Беларуси за сутки

26 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024