Па старонках гісторыі зямлі Круглянскай

Па старонках гісторыі зямлі Круглянскай

Гістарычная памяць… Бадай што гэта адна з найгалоўнейшых каштоўнасцей нацыі, тая аснова, што аб’ядноўвае сям’ю, род і ўвогуле ўвесь народ і краіну.
-Няма будучыні ў народа, які не памятае свайго мінулага!, – гаворыць народная мудрасць. Ад кожнага з нас залежыць, ці зберажом мы сваю гістарычную памяць, ці пакінем ў спадчыну
будучым пакаленням незлічоныя скарбы нацыянальнай культуры. Менавіта гэту задачу мы ставілі, праводзячы раённы конкурс агітбрыгад «Па старонкам гісторыі зямлі Круглянскай».
Наш конкурс — гэта апавяданне аб прыгажосці роднага краю, прызнанне ў любові да знаёмых з маленства мясцін, гэта імкненне пазнаць і захаваць спадчыну нашага народа, гэта яшчэ адзін крок да адраджэння роднай мовы і клопат пра будучыню нашчадкаў.
Каманды з усіх школ раёна падрыхтавалі цікавыя і змястоўныя выступленні, расказалі шмат новага пра свае вёскі і іх знакамітых людзей, пра старажытныя часы і тых гістарычных асоб, чый лёс неразрыўна звязаны з лёсам Кругляншчыны.
Адной з асноўных ідэй ў выступленнях агітбрыгад “Памяць” і “Патрыёты” (ДУА “Сярэдняя школа №1 і №2 г. Круглае”, Комсеничскі НВК) гучала і была добра раскрыта тэма Вялікай Айчыннай вайны. А гэта значыць, што дзеці добра памятаюць і ведаюць гэту старонку у жыцці Беларусі і Круглянскага раёна.
Падчас выступленняў каманд з Філатаўскага і Рубежскага, Кручанскага і Цяцерынскага НВК кожны адчуваў сябе патрыётам сваёй малой Радзімы і разумеў, што ён – часцінка маленькай планеты с такой прыгожай назвай Беларусь.
З кожнага выступлення мы зрабілі адзін вынік, што гістарычная памяць як падмурак для бацькоўскай хаты, як глеба для нашых духоўных каранёў, якая дае надзейную дарогу ў свет.
І калі мы прадоўжым выхоўваць у дзяцей вернасць да роднага краю, яго гісторыі і традыцый, то ў нас і нашай краіны будзе будучыня – светлая, радасная і шчаслівая!

Таццяна Кубека, педагог –арганізатар Круглянскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка”.

Последние новости

Актуально

На Круглянщине проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Зонты не прячем. Что готовит погода для белорусов 17 апреля

17 апреля 2026
Читать новость
Официально

Сегодня на заседании райисполкома в центре внимания рассматривались вопросы продовольственной безопасности и готовности наших хозяйств к активному сезону

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Личный кодекс трудолюбия

17 апреля 2026
Читать новость
В мире

Около 100 мертвых тюленей обнаружили на побережье Каспийского моря в Казахстане

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Регистрация паспорта готовности к работе в осенне-зимний период в электронной форме

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем