Прайшла праз пекла няволі

Прайшла праз пекла няволі

Шмат гадоў былы вязень фашысцкай няволі Ганна Цэнева, а ёй у снежні мінулага года споўнілася 96 гадоў, моліцца за тое, каб быў мір і спакой на зямлі і каб новыя пакаленні не перажылі той жах, праз які давялося прайсці многім. І ёй у тым ліку.

У 1941-м Ганне ішоў пятнадцаты год. Асабліва запомніўся дзяўчыне той дзень, калі па вуліцы роднай вёскі Ахімкавічы, з аднаго канца яе ў другі, ішоў брыгадзір і абвяшчаў пра пачатак вайны. На наступны дзень развітаўся з сям’ёй і пайшоў у ваенкамат бацька. Ён паспеў мабілізавацца і трапіў на перадавую. Старэйшы брат Ганны, Ягор, да вайны служыў у арміі і адтуль пайшоў ваяваць з ворагам. А пасля на прымусовыя работы ў Германію пагналі старэйшую сястру Ніну. У маці вочы не прасыхалі ад слёз, яна нічога не ведала пра лёс дзяцей і мужа і вельмі хацела засцерагчы ад бяды малодшую дачку. А Ганна не сядзела склаўшы рукі ў час навалы. Яна стала партызанскай сувязной, перадавала ў атрад харчы і важныя звесткі. У час чарговай нямецкай аблавы на моладзь маці загадала дачцэ хавацца ў склепе, закідала яе саломай. Але злосны п’яны паліцай знайшоў схованку і вывалак адтуль напалоханую дзяўчыну. Разам з сяб-роўкамі, дзяўчатамі з вёскі, Ганну павезлі ў Талачын. А адтуль глухі, халодны таварняк давёз вязняў да Кёнігсберга, дзе іх размясцілі ў бараках за калючым дротам. На світанку палонных пагналі на працу на завод. Ганна працавала па 16 гадзін у суткі без адпачынку, адносіла ад такарных станкоў скрыні з патронамі. Маленечкая скібачка хлеба напалам з апілкамі і страва з травы, якую называлі калараба, не маглі падтрымаць сілы. Але дзяўчына трымалася. Асабліва страшна рабілася, калі ўсё часцей і часцей у лагеры чулася слова крэматорый.

Можа і выратавала ёй жыццё тое, што схуднелую, знясіленую дзяўчыну забраў на працу баўэр у пасёлак Карцафа. Там Ганна даглядала дамашнюю птушку, кароў даіла, прыбірала ў пакоях, мыла бялізну. Праца была нялёгкай, але кармілі лепш. Споўнілася сямнаццаць, а здавалася, што пастарэла гадоў на трыццаць, балелі параспухаўшыя ногі.

Ганна Маркаўна ўспамінае, што ў баўэра працавалі дзве немкі, якія моцна ненавідзелі рускіх. Да паланянкі яны ставіліся з пагардай. Ганна навучылася разумець чужую мову і аднойчы пачула, як адна немка казала другой: «Я ненавіджу рускіх, яны забілі майго дядзьку».

Ганна не вытрымала:

– Яны звяры, – вымаўляла скрозь слёзы. – Не, іх і звярамі нельга назваць, яны нешта больш жудаснае. Звяры не чапаюць немаўлят. А немцы, фашысты дзяцей забівалі, жыўём палілі. Яны нелюдзі, забойцы, ім няма апраўдання. Яны заслужылі самай страшнай кары!

Немка, збялеўшая як палатно, некалькі хвілін глядзела на Ганну, быццам не пазнавала яе, а потым прамовіла злосна: «За няпраўду рус будзе пакарана!»

Ганна з нянавісцю паглядзела ёй у вочы і дадала: «Гэта праўда, яны нелюдзі!»

Яна ўжо не баялася расправы, бо на яе баку была праўда. І тут, далёка ад радзімы, ў нямецкім рабстве, дзяўчына не страціла сваёй годнасці.

У 1945 годзе пасёлак Карцафу, дзе знаходзілася паланянка, вызвалілі амерыканскія войскі. У родныя Ахімкавічы Ганна вярнулася ў кастрычніку 1945 года. Дома яна з жалем даведалася, што на бацьку і на брата Ягора прыйшлі пахаванкі. Сястра Ніна вярнулася з фашысцкай няволі.

Пасля вайны Ганна Маркаўна ўвесь час працавала ў калгасе. У Круглае яна пераехала, калі выйшла на заслужаны адпачынак. Пражыўшы доўгае жыццё, яна верыць, што вайна больш ніколі не паўторыцца і нашчадкі заўсёды будуць жыць у міры.

Святлана Варапаева.

Последние новости

Актуально

На Круглянщине проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Зонты не прячем. Что готовит погода для белорусов 17 апреля

17 апреля 2026
Читать новость
Официально

Сегодня на заседании райисполкома в центре внимания рассматривались вопросы продовольственной безопасности и готовности наших хозяйств к активному сезону

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Личный кодекс трудолюбия

17 апреля 2026
Читать новость
В мире

Около 100 мертвых тюленей обнаружили на побережье Каспийского моря в Казахстане

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Регистрация паспорта готовности к работе в осенне-зимний период в электронной форме

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем