Гісторыя маёй краіны

Гісторыя маёй краіны

Азнаямленне выхаванцаў з беларускай нацыянальнай культурай у нашай установе дашкольнай адукацыі прадугледжана ва ўсіх раздзелах гадавога плана.

У рамках рэалізацыі гэтай задачы праводзіцца шэраг мерапрыемстваў. Пачыналi з арганізацыі развіваючага прадметна-прасторавага  асяроддзя. У метадычным пакоі аформлены этнавугалок.  Тут сабраны прадметы даўніны: посуд, адзенне, цацкi i iншы наглядны i дыдактычны матэрыял. У групавых пакоях таксама прадугледжаны куткі нацыянальнай сімволікі і беларускай культуры.

Уведзены ў нас і адзіны дзень зносін на беларускай мове, калі ўсе размаўляюць толькі па-беларуску. Папулярызуем мову і праз гульні-заняткі, мастацка-эстэтычную, фізкультурна-аздараўленчую работу, каляндарныя народныя святы і забавы, выставы, чытанне казак, выраб кніг, афармленне тэатральных куткоў, куткоў патрыятычнага выхавання і інш.

Сярод груп усіх узростаў  мы праводзілі агляд-конкурс  «Гісторыя маёй Радзімы».   Прыемна, што да конкурсу далучыліся і бацькі выхаванцаў, якім было прапанавана праняць удзел у сумеснай выставе дзяцей і бацькоў «Гісторыя маёй краіны».

Педагагічнымі работнікамі арганізуюцца экскурсіі выхаванцаў у бібліятэку, гiстарыка-краязнаўчы музей, школьны музей. Таксама ў межах грамадзянска-патрыятычнага выхавання плануюцца i праводзяцца экскурсii да помнiкаў i знакавых месц роднага горада.

У бацькоўскіх кутках прадстаўлены кансультацыі па тэме, зменны матэрыял з рэкамендацыямі і інш.

На афіцыйным сайце нашай ўстановы дашкольнай адукацыі аформлены раздзел «Беларуская мова – родная мова», дзе таксама можна знайсці шмат цікавага і пазнавальнага.

Пройдзе час, і сённяшнія выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення нацыянальнай самасвядомасці.

Таццяна МЕЛЬНIКАВА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Дзіцячы сад №3 г. Круглае».

Последние новости

Официально

Техника, кадры и надежность сушильного хозяйства. Лукашенко назвал главные условия успеха уборочной

21 июля 2026
Читать новость
Официально

«Будем с хлебом — будем жить». Лукашенко об уборочной кампании и продбезопасности

21 июля 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко: остановка зерносушильного комплекса равна остановке всего цикла уборки

21 июля 2026
Читать новость
Актуально

Подарки для деловых партнёров и клиентов: как укреплять отношения через внимательное дарение

21 июля 2026
Читать новость
Актуально

Стоит ли держать зонтик под рукой? Белорусские синоптики поделились прогнозом на 21 июля

21 июля 2026
Читать новость
Официально

Первая в истории инаугурация Президента Беларуси состоялась 32 года назад

20 июля 2026
Читать новость