Працуе «Еўрапошта»

Прайшло ўжо два гады, як у Круглым, у супермаркеце «Еўраопт» пачала працаваць «Еўрапошта». Тут яе аддзяленне, аператарам у якім працуе Святлана Аніськова.
Аддзяленні «Еўрапошты» функцыянуюць па ўсёй Беларусі, дзе ёсць супер- і гіпермаркеты «Еўраопта».
«Еўрапошта» прымае і адпраўляе пасылкі, бандэролі, пісьмы і іншыя паштовыя адпраўленні па ўсёй нашай краіне.
«Белпошта» і «Еўрапошта» не канкурыруюць паміж сабой, яны дапаўняюць адна другую з мэтай паляпшэння паштовага абслугоўвання насельніцтва Беларусі.
І трэба сказаць, што паслугі «Еўрапошты» карыстаюцца попытам.
Працуе «Еўрапошта» з 10 да 19 гадзін. Перапынак на абед – з 14 да 15 гадзін. Выхадныя: нядзеля, панядзелак.
Святаслаў МАХАНЁК, наш няштатны аўтар.

