Навагодняе падарожжа Дзеда Мароза

Навагодняе падарожжа Дзеда Мароза

Па шматлікіх пажаданнях

Паважаных чытачоў

Дзед Мароз у гэтым годзе

Вакенца ў графіку знайшоў,

Каб з круглянцамі сустрэцца,

Да нас пад ёлку завітаць

І ад усёй душы і сэрца

Стварэння, міру пажадаць.

І перш за ўсё з паклонам

Наведаў ён кіраўніка раёна:

«Шчыра Вас вітаю, паважаны, –

Сказаў, пажаўшы Ермаліцкаму руку.

–Бачу, служыце Кругляншчыне аддана,

Удзячны многія Вам як кіраўніку».

Пачуў у той дзень шмат добрых слоў,

Безумоўна, і Храмцоў.

«Раён ваш добры і прыгожы,

Тут працавітых шмат людзей…

Сачу ў газетным Тэлеграме

За рухам фактаў і падзей:

Як сеялі і як пахалі,

Як сабіралі ўраджай,

Якім багатым і святочным

Быў ваш круглянскі каравай…»

Пагасціўшы з паўгадзіны ў выканкаме,

Дзед Мароз адправіўся далей,

Бо ў яго даволі шчыльным плане

Было наведаць шмат яшчэ людзей.

Пабыў у райгазе ў Баравікова,

І ў Лебедзева ў ДРБУ,

Дзе працавітасць – усяму аснова,

А дысцыпліна – прыклад усяму.

Адтуль наш госць паехаў да Шумейкі,

Каб персанальна павітаць будаўнікоў:

«Дзякуй вам, што да зімы, да чарадзейкі

Вы аднавілі шмат аб’ектаў, пабудавалі шмат дамоў.

Працуйце якасна і плённа, як у павадкі рака,

Каб адраджалася,

У гонар ваш і вашага раёна

Былая слава ПМК!»

Пакуль раён мы аб’язджалі

На тройцы дзедавых каней,

Зашмат аб чым паразмаўлялі,

Абмеркавалі шмат падзей…

«Усё ў вас спраўна ў «сацыялцы», –

Адзначаў шаноўны госць. –

Тут ва ўсіх, лічы, напрамках

Важкія здабыткі ёсць».

За гэта Лукашэвіч «дзякуй»

Дзед Мароз адрасаваў,

Плёну, поспехаў заўзятых

Яе камандзе пажадаў.

Адукацыю наведаў:

«Малайцы! Вось так трымаць!

Лепшых вучняў вашых веды

На рэспубліцы гучаць.

У кожнай групе, у кожным класе –

Прыгажосць і чысціня,

Для рабят усе ўмовы

Паляпшаюцца штодня».

Хай не так і бездакорна

Сёння справы ў АПК,

Але ў кожнай гаспадарцы

Дзед хваліў працаўніка.

З пасадай новай Варанцова

Шчыра ён павіншаваў,

За гаспадарлівасць Жуйкова

Добрым словам успамінаў.

Жывёлаводам, хлебаробам

Прывітанні перадаў,

Надояў важкіх, ураджаяў

У наступным годзе пажадаў.

Гаварыў, што вельмі рады

Атрымцы новых трактароў,

Жадаў, каб тэхніка служыла

На папаўненне закрамоў.

«А прыгажосць у вас якая!..

І «Падар» ваш, і ваша ГЭС,

Мясцін ёсць безліч, што натхняюць:

І Друць, і «Сажалкі», і лес…»

Пабыў у РЭСе і на пошце,

У «Жылкамгас» Дзед зазірнуў,

Заехаў да Мартынава ў госці,

Канешне ж, і пажарных не мінуў…

…Ззяла ёлка на круглянскай плошчы,

Вабячы ў свеце ліхтароў,

Ля яе наш госць спыніў павозку

І няспешнаю хадою падышоў.

Вечарэла. Час быў развітацца,

Але не змог Мароз і тут не затрымацца:

«Бачу, добра рыхтаваліся да свята,

Шэсце Дзед Марозаў правялі,

Тут маіх калег было багата,

Казалі, дужа знатна пагулі!

Хай такім жа шчодрым і цудоўным

Будзе ў новым годзе кожны дзень.

І згодна з указаннем Прэзідэнта,

Хай ён пад знакам якасці ідзе:

Якаснага шчасця і здароўя

Вам, мае круглянскія сябры,

Каб у ладзе, згодзе і з любоўю

Вы па жыцці да поспехаў ішлі!»

Дзеда Мароза суправаджала Марына ПАДГАЕЦ.

Последние новости

Общество

Валерий Малашко поздравляет жителей Круглянского района с Днём Победы

9 мая 2026
Читать новость
Общество

Где в Беларуси сегодня будет теплее всего? Ответили синоптики

8 мая 2026
Читать новость
Новости района

Цена тишины

8 мая 2026
Читать новость
Молодёжь сегодня

Юные поисковики: от сердца к сердцу

8 мая 2026
Читать новость
Культура

В Минске открылся обновленный Музей часового дела: от солнечных циферблатов до легендарных часов маршалов

8 мая 2026
Читать новость
В мире

В Израиле зафиксировали первый случай заражения хантавирусом

8 мая 2026
Читать новость