Стрымлівайце слёзы, беражыце мір!

Стрымлівайце слёзы, беражыце мір!

Так, напэўна, сказалі б яны зараз сваім нашчадкам, тыя людзі, якія па віне  генацыду згарэлі жывымі ў агні

Па-над спаленай вёскай закружылі буслы,
Па-над спаленай вёскай
не змаўкаюць званы.
У рамонках бялюткіх
расцвіла сенажаць,
Каля хатаў бетонных
тры бярозкі стаяць…
(Зінаіда Гасціловіч).

Спаленыя ў час Вялікай Айчыннай вайны беларускія вёскі – не проста ахвяры вайны. Гэта вынік мэтанакіраванай палітыкі генацыду фашысцкага камандавання. Іх на Беларусі больш за 9000. Многія не адрадзіліся пасля вайны.

Я нарадзілася на Гродзеншчыне ў вёсцы Бершты Шчучынсканга раёна. Калі мне споўнілася гадоў дзесяць, бацька прапанаваў пабываць у вёсцы Зінякі, знішчанай фашыстамі 22 студзеня 1944 года за сувязь з партызанамі. Снежнай марознай раніцай у Зіняках адбылася страшная трагедыя. У агні загінула 419 мірных жыхароў.

І тады, калі мы стаялі з бацькам на тым месцы, дзе загінулі нашы сваякі, упершыню апякло мне сэрца болем, я адчула іх страх і адчай. 

Бацька расказваў і голас яго зрываўся. Ён казаў, што ў тую зімовую раніцу разам са сваёй маці, маёй бабуляй Ганнай, ехаў у Зінякі ў госці да сваякоў. Але з вечара пачалася завіруха, таму давялося заначаваць у суседніх Карпаноўцах. А раніцай, калі выйшлі запрагаць каня, убачылі над Зінякамі чорны дым, чуваць было страляніну і крыкі людзей. Выратавацца ім было ніяк немагчыма.

Усяго некалькім зінякоўцам тады пашанцавала ўцалець. А ў ліку тых, хто выратаваўся дзякуючы выпадку, і мой бацька са сваёй маці.

Прамінула шмат гадоў. А мінулае баліць. Яно доўга будзе адгукацца рэхам вайны і ў сэрцах тых, хто нарадзіўся пасля.

Цяпер у Зіняках, нібы з клубоў дыму і агню, выходзіць насустрач людзям скульпьтура маці з немаўляткам на руках. Гэтая скульптура – сімвал гаротных маці спаленай фашыстамі вёскі Зінякі, сімвал гаротных ахвяр вайны ўсёй Беларусі.

Бацькі майго ўжо шмат гадоў няма ў жывых. А мне несці далей праз жыццё тую горкую памяць.

Я даўно жыву на Кругляншчыне, дзе таксама ахвярамі генацыду сталі мірныя жыхары, за сувязь з партызанамі фашысты знішчалі вёскі. Поўнасцю спалены вёскі Гоенка і Бярозка. Калі даводзіцца бываць ля помнікаў у гэтых мясцінах, зноў успамінаю і спаленыя вёскі на маёй малой радзіме – Зінякі, Агародзішча,  дзе за больш чым 80 гадоў не знік след чорнага крыла генацыду.  Гэты след,  як напамінак будучым пакаленням аб тым, што такое вайна.

Спаленыя вёскі Кругляншчыны, спаленыя вёскі Шчучыншчыны – маёй малой радзімы, спаленыя вёскі па ўсёй Беларусі. Іх аб’ядноўвае горкая памяць. Яны – сёстры Хатыні.

І па ўсёй шматпакутнай беларускай зямлі ў гаротным адгалоску званоў чуецца адчайны плач маці і іх загубленых дзяцей.

Гэта як напамінак аб галоўным: беражыце мір!

Святлана ВАРАПАЕВА. 

Последние новости

Официально

Техника, кадры и надежность сушильного хозяйства. Лукашенко назвал главные условия успеха уборочной

21 июля 2026
Читать новость
Официально

«Будем с хлебом — будем жить». Лукашенко об уборочной кампании и продбезопасности

21 июля 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко: остановка зерносушильного комплекса равна остановке всего цикла уборки

21 июля 2026
Читать новость
Актуально

Подарки для деловых партнёров и клиентов: как укреплять отношения через внимательное дарение

21 июля 2026
Читать новость
Актуально

Стоит ли держать зонтик под рукой? Белорусские синоптики поделились прогнозом на 21 июля

21 июля 2026
Читать новость
Официально

Первая в истории инаугурация Президента Беларуси состоялась 32 года назад

20 июля 2026
Читать новость