З песнямі і забавамі адсвяткавалі жыхары і госці Кругляншчыны «Калядкі»

З песнямі і забавамі адсвяткавалі жыхары і госці Кругляншчыны «Калядкі»

Каляды – адно з самых старажытных святаў нашых продкаў, цесна звязанае з сонечным цыклам.

З прыходам хрысціянства Раство прымеркавана да рэлігійнага свята Нараджэння Хрыстова. Лічылася, што першы дзень Каляд (23 снежня па новым стылі) супадае з момантам, калі дзень пачынае павялічвацца, ноч скарачацца і справа паволі ідзе да вясны. 
 Адзначаліся Каляды на працягу 12 дзён. У гэты перыяд было прынята абмяжоўваць сябе ў фізічнай працы, збірацца ўсёй сям’ёй за адным сталом, весяліцца, вадзіць карагоды, калядаваць. Традыцыйным і абрадавым пачастункам лічылася куцця – пшанічная каша з рознымі дадаткамі (мёдам, цукрам, арэхамі і інш.). 

У аўторак, 7 студзеня, праваслаўныя вернікі адзначалі Раство Хрыстова. У гэты дзень у Круглым прайшла традыцыйная  тэатралізаваная праграма. Жыхароў і   гасцей Круглага шчыра віталі Гаспадар з Гаспадыняй на народным свяце «Каляды». Гледачы з задавальненнем сачылі за  падзеямі, а таксама танцавалі пад спевы народных ансамбляў «Вераснянка» і «Калінушка»,  вакальнага ансамбля «Беларусачка».

Адзначаць Каляды – адна з п рыгожых старажытных традыцый Беларусі.

Многія ўнікальныя калядныя абрады, якія захаваліся ў розных рэгіёнах краіны, прызнаныя гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай Радзімы. Таму хочацца спадзявацца, што з часам традыцыі гэтага свята будуць толькі ўзбагачацца.

Фота Юліі Ходас.

Последние новости

Официально

Сегодня на заседании райисполкома в центре внимания рассматривались вопросы продовольственной безопасности и готовности наших хозяйств к активному сезону

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Личный кодекс трудолюбия

17 апреля 2026
Читать новость
В мире

Около 100 мертвых тюленей обнаружили на побережье Каспийского моря в Казахстане

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Регистрация паспорта готовности к работе в осенне-зимний период в электронной форме

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

В водоемах Беларуси в 2025 году выловлено 15,4 тыс. тонн рыбы

17 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Косметолог объяснил, почему люди неправильно борются с кругами под глазами

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем