ПРАСУЕ Ў РУЛОНЫ… ЛЕТА

ПРАСУЕ  Ў РУЛОНЫ…  ЛЕТА

Пусцеюць палеткі, і разам з уборкай саломы адыходзіць ад нас лета і яшчэ адно залатое жніво. Цяпер, як калісьці, салому не стагуюць, а прасуюць у рулоны, якія зручна звазіць з поля і захоўваць.

Ціхім жнівеньскім днём аўтар гэтых радкоў     разам з галоўным аграномам КСУП “Круглянскі-Агра” Міхаілам Сербунам пабывала ў полі за вёскай Шаўкавінне, дзе на прасоўцы саломы заняты адзін з лепшых механізатараў сельгаспрадпрыемства Сяргей Верам’ёў. На трактары МТЗ-3022 з прэс-падборшчыкам-абмотчыкам рулонаў “Тарнада” ён з рання і да пазна ў полі. Якраз быў час абеду, і галоўны аграном падвёз механізатару гарачае падмацаванне. На гэтым аддаленым полі Сяргей Верам’ёў “змагаецца” адзін, а кіраўніцтва гаспадаркі з ім увесь дзень падтрымлівае мабільную сувязь. Камбайны абмалацілі ячмень, пакінуўшы роўныя залацістыя валкі і перамясціліся на другі ўчастак. Камбайнерам зараз не да адпачынку.

– Галоўнае, не ўпусціць час, пакуль стаіць сухое надвор’е, – патлумачыў Міхаіл Арцёмавіч, падняўшы з валка жменю рассыпной саломы, – спрасаваць салому ўслед за абмалотам.

Якасная ячменная салома з гэтага поля таксама пойдзе на корм жывёле.

Сяргей спыніў трактар на ўскрайку поля і заглушыў матор. Спачатку ён гутарыў аб справах з галоўным аграномам, а потым казаў і мне, што хоць і нялёгкая місія – працаваць у сельскай гаспадарцы, але работу сваю ён любіць і мяняць у жыцці нічога не збіраецца.

– Я ў гэтай гаспадарцы працую 4 гады, – працягваў ён размову, – правы механізатара атрымаў яшчэ ў НПК, калі вучыўся ў старэйшых класах Круглянскай школы. Потым была служба ў Арміі, у аўтамабільных войсках у Печах. Адслужыўшы, працаваў на Круглянскім ільнозаводзе. А потым перайшоў сюды, у сельгаспрадпрыемства, дзе ёсць стабільнасць і някепскі заробак. Спачатку даверылі мне МТЗ-1221, а потым перасеў на МТЗ-3022. І ў гэтым годзе з ранняй вясны быў заняты на дыскаванні глебы, а калі пачалася нарыхтоўка кармоў, памяняў плугі на прэс-падборшчык.

Пакуль не пачалося жніво, удзельнічаў у нарыхтоўцы прасаванага сена – спрасаваў 999 тон якаснага травянога корму.

Цяпер на яго ліку   2200 тон прасаванай саломы і 120 тон сенажу ў палімернай плёнцы.

Працягваецца жніво, працягваецца і нарыхтоўка кармоў, прыкладваецца старанне, каб у час зімова-стойлавага перыяду кармавы стол быў разнастайны, а кармы якаснымі.

У полі працуюць усе зладжана, у адным звяне, на агульны вынік.

Святлана Варапаева.

Последние новости

Официально

Техника, кадры и надежность сушильного хозяйства. Лукашенко назвал главные условия успеха уборочной

21 июля 2026
Читать новость
Официально

«Будем с хлебом — будем жить». Лукашенко об уборочной кампании и продбезопасности

21 июля 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко: остановка зерносушильного комплекса равна остановке всего цикла уборки

21 июля 2026
Читать новость
Актуально

Подарки для деловых партнёров и клиентов: как укреплять отношения через внимательное дарение

21 июля 2026
Читать новость
Актуально

Стоит ли держать зонтик под рукой? Белорусские синоптики поделились прогнозом на 21 июля

21 июля 2026
Читать новость
Официально

Первая в истории инаугурация Президента Беларуси состоялась 32 года назад

20 июля 2026
Читать новость