Было ў салдата два полі

Было ў салдата два полі

Сваім нараджэннем пад мірным небам, шчасцем, усім, чым жывём і даражым, мы абавязаны ім – нашым салдатам, загінуўшым і жывым, стаўшым у цяжкі час заслонай на шляху ворага.
Два полі было і ў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, якога, на жаль, ужо няма сярод нас, Сцяпана Лук’янавіча Шэпелева. На адным полі ён працаваў да сёмага поту і быў шчаслівы, а на другім ішоў у поўны рост наперарэз ворагам.
Дзяцінства Сцяпана прайшло ў вёсцы Камяншчына. Там вучыўся ў школе, пасля працаваў механізатарам у калгасе «13-ы Кастрычнік». Там жа сустрэў і сваё каханне – дзяўчыну Вольгу.
У пачатку 1941 года Сцяпан паехаў у Мінск, працаваў на будоўлі. Вользе пісаў цёплыя пісьмы, абяцаў, што хутка забярэ яе да сябе ў вялікі горад. На жаль, тым марам і спадзяванням збыцца не давялося. У іх лёс бязлітасна ўварвалася вайна і разлучыла надоўга.
У ліпені 1941 года на тэрыторыі раёна, недалёка ад вёсак Ала-дзінка і Баравуха з’явілася першая група партызан. Увайшлі ў яе, у асноўным, ваенныя, якія, трапіўшы ў акружэнне, адыходзілі на ўсход пад націскам ворага. Групу ўзначаліў памочнік камандзіра танкавага палка Сяргей Жунін. Так і быў створаны атрад “Сяргея”, у які трапіў і Сцяпан Шэпелеў.
Партызаны не сядзелі склаўшы рукі. Грамілі нямецкія гарнізоны, душылі паліцаяў, наганялі жах на ворага. Зноў і зноў узляталі ў паветра склады з боепрыпасамі, грукацелі пад адхон варожыя эшалоны. А родны лес надзейна аберагаў і хаваў у сваіх непралазных хмызняках адчайных, баявых хлопцаў, сярод якіх быў і Сцяпан Шэпелеў.
У атрад даходзілі паведамленні, што ворага гоняць назад, на захад. З вялікай радасцю ўспрымалі весткі аб вызваленых гарадах. І асабліва крыўдна было ў такія дні, калі гінулі таварышы па зброі. Пад Шапялевічамі партызанская група нарвалася на нямецкую засаду. Для многіх хлопцаў з атрада гэты бой стаў апошнім.
У 1944 годзе партызанскі атрад злучыўся з падраздзяленнямі Чырвонай Арміі. Сцяпана залічылі ва ўзвод цяжкай артылерыі. Прымаў салдат удзел у вызваленні горада Мінска. Камандзір батарэі Філяеў быў рады, што пад яго камандаванне трапілі такія байцы, як Пракуданаў, Шашылаў, Каламеец, Шэпелеў. Яны разумелі яго з аднаго толькі паўслова, руху. Гарачыя, смелыя, з імі лёгка і проста было ісці ў бой.
Ішлі баі за горад Ваўкавыск. Немцы ўпарта супраціўляліся, маленькі гарадок тройчы пераходзіў з “рук у рукі”. У адным з такіх баёў Сцяпан быў цяжка паранены, праляжаў 8 гадзін без перавязкі, пакуль падаспела меддапамога. Доўга лячыўся ў шпіталі, дагнаў свой разлік на тэрыторыі Латвіі.
Перамогу сустрэлі пад г. Кёнігсбергам. Гэты дзень стаў памятным для франтавіка на ўсё жыццё, дзень трыумфу ўсяго свету.
Вярнуўся ў родныя мясціны Сцяпан у 1946 годзе з заслужанымі баявымі ўзнагародамі, сярод якіх быў і медаль “ За адвагу”. Яго атрымаў баец пад горадам Унгсенбургам, дзе разлік батарэі пад камандаваннем Філяева першым прыняў бой з варожымі танкамі.
Дачакалася Сцяпана Вольга, у хуткім часе яны пажаніліся. Пасялілася маладая сям’я ў вёсцы Старае Радча. Сцяпан сеў на трактар, пачаў аднаўляць зруйнаваныя вайной калгасныя палеткі, а Вольга пайшла працаваць на ферму. Выгадавалі Шэпелевы чацвёра дзяцей, якія сталі паважанымі людзьмі. Цяпер нашчадкі свята захоўваюць памяць пра свайго дзядулю, прадзядулю, які ваяваў дзеля таго, каб яны жылі пад мірным небам.
Святлана Варапаева.

Последние новости

Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024
Актуально

Конкурс военно-патриотической песни «В песнях останемся мы» прошел сегодня в Круглом

1 мая 2024
Актуально

Цветы, награды, поздравления и песни – специально к Празднику труда

1 мая 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Общество

Председатель Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания РБ по здравоохранению, физической культуре, семейной и молодежной политике Валерий Малашко поздравляет жителей Круглянского района с Праздником труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление с Праздником труда от председателя районного объединения профсоюзов

1 мая 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
В мире

19 человек погибли в ДТП с грузовиком и автобусом в Нигерии

30 апреля 2024
Здоровье

Что делать, если ребенка укачивает в машине? Отвечает педиатр

30 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 30 апреля: что нельзя делать на Зосима Пчельника

30 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024