Франтавая медсястра
З Ганнай Андрэеўнай Мухінай мы неаднаразова сустракаліся пры жыцці. Памятаю, як хвалявалася яна, калі на Дзень Перамогі прымала кветкі ад кіраўніцтва раённага савета ветэранаў, не магла стрымаць слёз. 9-е мая стала для яе самай памятнай і самай шчаслівай датай. Дзень Перамогі прынёс на зямлю вызваленне ад пакут, вызваленне ад карычневай чумы. Хіба можна забыць, як над руінамі гарадоў, над папялішчамі вёсак, над квітнеючымі садамі грымелі залпы пераможных салютаў.
Шкада, што час няўмольны, і Ганны Андрэеўны ўжо няма сярод нас. Як і ўсе, хто прайшоў франтавымі дарогамі, яна назаўсёды запісана ў летапіс славы. Пра тое, якімі дарогамі мужнасці давялося прайсці ёй, калі была яшчэ зусім маладзенькай дзяўчынай, ведаюць на-шчадкі. Яе жыццё, яе нялёгкі лёс быў асветлены святлом дабрыні і спагады да іншых, якая ішла ад сэрца. Яна быццам і прыйшла ў гэты свет дзеля таго, каб ратаваць другіх людей, нават будучы на валасок ад смерці, ніколі не думаць пра сябе.
Былая аперацыйная франтавая медсястра цалкам перажыла ўсе жахі той мінулай вайны, якую не хацелася ўспамінаць, але патрэбна было помніць, каб яна больш ніколі не паўтарылася.
Падрабязны матэрыял Святланы Варапаевай чытайце на старонках газеты “Сельскае жыццё” № 46 ад 12.06.2019г.