Мужнасць салдата

Мужнасць салдата

Аб ёй сведчаць баявыя узнагароды, якія цяпер свята захоўваюць нашчадкі. У яго іканастасе – медаль “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, “За перамогу над Германіяй”, ордэн Айчыннай вайны. Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Уласавіча Драздова ўжо няма сярод нас.

Успамінаюцца міжволі словы беларускага паэта Аляксея Пысіна: “Ведайце, калі мяне не стане, я ў сваю дывізію пайшоў”. Шкада, усё больш і больш ветэранаў адыходзяць у тую дывізію, з якой не вяртаюцца ніколі. І Іван Уласавіч таксама сярод іх, бо час няўмольны. Але на зямлі застаецца ўдзячная памяць. Памяць, якую яны заслужылі на вякі.
Успамінаю, як сустракаў нас Іван Уласавіч, калі прыязджалі да яго ў аддаленую вёску Боўсевічы, прыходзілі ў хату на яе ўскраіне.
Нарадзіўся ён у вёсцы Боўсе-вічы і тут пражыў усё жыццё. Толькі на вайну адыходзіў далёка з дому.
– Жыла наша сям’я бедна, – успамінаў ветэран, – таму з сямі гадоў я па людзях пайшоў, наймаўся кароў пасвіць. Здабываў кавалак хлеба, паліты горкімі дзіцячымі слязьмі.
У 20-я гады хлеб выдаваўся па картках, таму многа за сваю працу ён не атрымліваў.
У 30-я гады жыццё пачало наладжвацца, ствараліся калектыўныя гаспадаркі. Туды юнак пайшоў з радасцю. Толькі на вучобу не хапала часу: да вайны закончыў усяго два класы.
Вайна цалкам адабрала надзею на шчасце. Той нядзельны дзень, 22 чэрвеня 1941 года, ветэран заўсёды, да скону дзён яскрава трымаў у памяці.
Раніцай на двары, на кані, запрэжаным у калёсы, хлопца чакаў калгасны брыгадзір. Напярэдадні яны дамовіліся з’ездзіць на кірмаш у мястэчка. Раніца была такая сонечная і ціхая, а на захадзе неба засцілаў дым.
– Лясы гараць, ці што, – выказаў сваю думку брыгадзір, падганяючы каня.
Да мястэчка Круглае яны ў тую раніцу не даехалі, па дарозе пачулі вестку аб пачатку вайны і павярнулі назад.
Вечарам дадому ў Боўсевічы прыехаў Іванаў брат Пётр, які працаваў наборшчыкам у друкарні. Пётр з болем паведаміў, што рэдакцыя газеты спыняе сваю дзейнасць. Шрыфт надзейна схаваны, зроблена ўсё для таго, каб нічога не дасталася ворагам.
Далей Іван Уласавіч расказваў, што Пётр паспеў мабілізавацца, пайшоў на фронт.
А ў хуткасці праз вёску, нахабныя і самаўпэўненыя, праехалі немцы. Былі страшнымі іх гергетанне і смех. Пацягнуліся дні акупацыі. Трывога навісла над вясковымі хатамі. А з трывогі нараджалася помста, патрыёты дзейнічалі, рабілі так, каб захопнікі зразумелі: на нашай зямлі ваяваць будзе цяжка, маланкавай вайны не атрымаецца. З Боўсевіч многія дапамагалі партызанам. Наведваліся лясныя змагары і ў хату Драздовых.
Партызанам Іван аддаў жарабца, якога любіў і бярог, разумеў, што разведчыкам патрэбны добры конь.
А ў канцы 1943 юнака ўзялі ў атрад Грышына. Яму давялося паўдзельнічаць у многіх баявых аперацыях, у тым ліку і ў разгроме варожых гарнізонаў.
А з Чырвонай Арміяй стрэліся ў 1944 каля вёскі Клёва.
Прайшоў партызанскі мітынг у гонар вызвалення, здалі зброю. Тыдзень прастаялі ў вёсцы Карабатоўка, пасля накіравалі ў Бялынічы, з Бялыніч – у Буйнічы пад Магілёў.
Прайшлі Беларусь, спаленую, знявечаную вайной, уступілі на тэрыторыю Польшчы. 20 жніўня полк стаў дзеючым, а 24-га Івана параніла. Баец казаў, што яму пашанцавала выжыць дзякуючы бумажніку, які ляжаў у кішэні. Ад удару, нож і брытва, якія знаходзіліся ў бумажніку, раскалоліся на часткі. Баец лячыўся ў шпіталі. Пасля шпіталя трапіў у другую часць, стаў наводчыкам 72-міліметровага мінамёта.
А наперадзе ў Івана Драздова была цяжкая пераправа: фарсіраванне ракі Одэр. За смеласць і мужнасць, праяўленыя ў час пераправы, баец атрымаў медаль “За адвагу”. У тым баі Іван атрымаў сур’ёзнае раненне, лячыўся ў шпіталі ў Кіеве, дзе і перамогу сустрэў.
Сустрэў Іван на роднай зямлі і сваю суджаную. Разам з Марыяй Лукінічнай выгадавалі дваіх сыноў.
Іван Уласавіч сорак гадоў жыцця прысвяціў лесу: працаваў тэхнікам-лесаводам, лесніком у Круглянскім і Шапялевіцкім ляс-ніцтвах. На давераным участку заўсёды быў парадак.
Даўно ўжо вырас лес, пасаджаны яго рукамі. Адлятаюць у вырай і вяртаюцца па вясне на радзіму птушкі. У гэтым тлумным кругавароце вечнасці не памірае толькі памяць. І толькі дзякуючы ёй чалавек застаецца чалавекам.
Святлана Варапаева.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024