17 августа пройдет республиканский фестиваль детской книги
Ужо ў гэтую суботу, 17 жніўня, у 12:00 на тэрыторыі парку в. Новая Мыш Баранавіцкага раёна адбудзецца рэспубліканскі фестываль дзіцячай кнігі «Роднай Мышанкі абшары».
Арганізатары чакаюць на свяце ўсіх ахвотных і абяцаюць цікавую праграму.
Прыедуць члены Саюза пісьменнікаў Беларусі з Віцебшчыны, Гродзеншчыны, Брэстчыны і Міншчыны.
Свае кнігі прадставяць аўтары выдавецкага дома «Звязда» Міхась Пазнякоў, Іна Фралова, Тамара Кавальчук, Дзмітрый Мікалаеў, Ірына Карнаухава, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Васіль Шырко, Алена Гневушава, Валянціна Драбышэўская, Таццяна Дземідовіч, Таццяна Сучкова.
Кожны госць мерапрыемства зможа асабіста пазнаёміцца з пісьменнікамі, а таксама атрымаць кнігу з аўтографам.
У праграме — прэзентацыі, выставы майстроў народнай творчасці, гульні і квэсты, дарослых і дзяцей чакае шмат розных забаў.