21 лютага адзначаецца  Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца  Міжнародны дзень роднай мовы

Без ведання роднай мовы, гісторыі, культуры і традыцый нельга выхаваць патрыёта.

Зразумела, развіццё беларускага маўлення дзяцей ва ўстанове дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання носіць практычны характар. Таму ў нашым дзіцячым садзе кожную пятніцу праводзіцца беларускамоўны дзень. У гэты дзень стараемся размаўляць з дзецьмі толькі на нашай роднай мове. Але  і паўсядзённа нашы вахаванцы вучацца размаўляць па-беларуску: на занятках, прагулках, у гульнявой дзейнасці і г.д.

Пачынаючы з другой малодшай групы дзеці размаўляюць на беларускай мове, агуч- ваючы словы і выразы маўленчага этыкету: «Добрай раніцы», «Дзякуй», «Да пабачэння» і інш. Выхавальнікі плануюць заняткі па адукацыйнай галіне «Развіццё беларускага маўлення і культура маўленчых зносін». Выхаванне цікавасці і любові да мастацкага слова дасягаецца праз азнаямленне дзяцей з творамі мастацкай літаратуры: развіццё ўмення слухаць і разумець, аналізаваць іх, чытаць на памяць вершы, пераказваць казкі, апавяданні. Добрым сродкам развіцця беларускага маўлення з’яўляюцца таксама беларускія народныя гульні.

У мінулую пятніцу выхаванцы старэйшай группы на працягу ўсяго беларускамоўнага дня з ахвотай размаўлялі на беларускай мове, гулялі ў народныя гульні, на занятку па адукацыйнай галіне «Выяўленчае мастацтва» малявалі прыродны сімвал Беларусі – кветку «Васілёк». 

Лічу, што праца выхавальніка будзе выніковай, калі выхаванцы ў сумесных гульнях і іншых відах дзейнасці будуць больш размаўляць па-беларуску, змогуць выкарыстоўваць маўленчыя формы ў працэсе зносін з аднагодкамі і дарослымі.

 Марына Расолька, выхавальнік ДУА «Дзіцячы сад №7 г. Круглае».

Последние новости

Официально

Лукашенко ориентирует на строительство по стране небольших ферм по откорму КРС мясных пород

5 ноября 2026
Читать новость
Официально

Законопроект по вопросам официальных геральдических символов принят депутатами в первом чтении

5 ноября 2026
Читать новость
Официально

В Беларусь прибыл заместитель премьер-министра Лаоса. Что в программе визита?

5 ноября 2026
Читать новость
В мире

Япония создаст спецгруппу для борьбы с кибератаками

5 ноября 2026
Читать новость
В мире

КНДР провела испытания новейшего комплекса ПВО

5 ноября 2026
Читать новость
В мире

Министр экономики Баварии найден мертвым в отеле — СМИ

5 ноября 2026
Читать новость