У раённай бібліятэцы аформлены ранец-чытанец «У госці да Дамаронак»

У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі ў рамках агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае сваё» аформлены ранец-чытанец «У госці да Дамаронак».
Таццяна Іванаўна Дамаронак – сучасная беларуская дзіцячая пісьменніца, казачніца і педагог. Аўтар пазнавальных казак апавяданняў і вершаў для дзяцей.
На выставе прадстаўлены кнігі Таццяны Іванаўны, якія знаёмяць малодшых і старэйшых школьнікаў з казачнымі гісторыямі, апавяданнямі.
Іх героі – дзяўчынкі і хлопчыкі, а таксама казачныя персанажы, у ролі якіх выступаюць расліны, жывёлы, розныя бытавыя прадметы, цацкі і чараўнікі. З імі цікава, і яны шмат чаго могуць распавесці.
З кніг пра цудоўныя жывапісныя мясціны нашай дарагой Беларусі чытачы даведаюцца, колькі багацця захоўвае наша Радзіма, якая выдатная і дзіўная яе прырода! І, вядома ж, ім захочацца самім адправіцца ў сапраўднае вандраванне, каб адчуць гэту прыгажосць, дабрыню і любоў роднай зямлі.
