Юмор в народных обрядах и обычаях белорусов

Юмор в народных обрядах и обычаях белорусов

Даўно прыкмечана: смех з’яўляецца добрым лякарствам ад розных хвароб — ад дэпрэсіі да гіпертаніі. Аднак апошнім часам спецыялісты адзначаюць, што людзей, якія пачына­юць дзень з усмешкі на твары, становіцца ўсё менш.

Прычына дэфіцыту вясёлага настрою простая: інфармацыйны век акунае нас у мноства псіхалагічных праблем. Вось і вучоныя сведчаць: сучасныя людзі смяюцца значна менш, чым сто гадоў таму. Каб трохі забыцца пра дзелавітасць і панурасць, у многіх краінах свету адзначаюць Дзень смеху, вядомы таксама як Дзень дурня. Цікава, з чаго жартавалі і смяяліся нашы продкі? Зазірнем у скарбонку народных абрадаў і звычаяў беларусаў.

Першым святам у календары, дзе гумар і весялосць выходзілі на першы план, былі Каляды. Песні, танцы, гульні і сапрыўдны маскарад — неад’емная частка святочных дзён ад Раства Хрыстова да Вадохрышча. Наступнае свята, дзе смех успрымаўся не толькі як важны элемент паводзін, але і жыццесцвярджальны рытуал, — Масленіца. Акрамя вясёлага смеху, у час абавязковага катання з гор ды на запрэжаных коньмі павозках быў яшчэ і смех, як быццам праз слезы, рытуальны смех. Сяляне хадзілі па вёсках з валачобнай працэсіяй, разыгрывалі сапраўдныя народныя камедыі, сярод герояў якіх маглі быць аднавяскоўцы, свяшчэннаслужыцелі, суседзі. У маленькіх сцэнках высмейваліся ўсім вядомыя правіннасці простых сялян.

Смех быў часткай рытуалу і на Радаўніцу. Нездарма ў самой назве свята заключана слова «радасць». Сэнс памінання продкаў без плачу крыецца ў тым, што продкі не паміралі. Таму казалі так: «На Радаўніцу людзі да абеда плачуць, па абедзе — скачуць».

СБ

Последние новости

Актуально

На Круглянщине проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Зонты не прячем. Что готовит погода для белорусов 17 апреля

17 апреля 2026
Читать новость
Официально

Сегодня на заседании райисполкома в центре внимания рассматривались вопросы продовольственной безопасности и готовности наших хозяйств к активному сезону

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Личный кодекс трудолюбия

17 апреля 2026
Читать новость
В мире

Около 100 мертвых тюленей обнаружили на побережье Каспийского моря в Казахстане

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Регистрация паспорта готовности к работе в осенне-зимний период в электронной форме

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем