Ко Дню белорусской письменности издательство «Беларусь» готовит к печати книгу о Лидском крае

З нагоды Дня беларускага пісьменства ў выдавецтве «Беларусь» рыхтуецца да друку кніга «Лідскі край. З любоўю і назаўжды». Гэта выданне — своеасаблівае прызнанне ў любові да Лідскай зямлі. Такой інфармацыяй з журналістам sb.by падзяліўся дырэктар выдавецтва «Беларусь», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч.

Фото предоставлено издательством «Беларусь»
Ён дадаў:
— У выданні, акрамя інфармацыі аб сучасным развіцці рэгіёна, а таксама яго гісторыі, змешчаны эсэ знакавых для Лідскага раёна асоб, якія сваёй працай, верным служэннем Айчыне і яе жыхарам спрыялі і спрыяюць росквіту родных мясцін. Аб’ём кнігі больш за 200 старонак. Яна багата ілюстравана. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, яе сучаснасцю, хто імкнецца спазнаць душу беларускага народа.
Дарэчы, да свята разам з вядучымі беларускімі выдавецтвамі «Беларусь», «Мастацкая літаратура» і «Выдавецкі дом «Звязда» будуць выдадзены зборнік твораў мясцовых літаратараў «Галасы з-пад Лідзейкі» і падарунак для першакласнікаў — «З Міхасём і Міхалінкай крочым роднымі сцяжынкамі» пра адметныя падзеі і славутасці Лідчыны. Навінкі кнігавыдання папоўняць бібліятэчныя фонды, таксама набыць іх можна будзе падчас свята.

