Наша слова – цудоўнае і непаўторнае

Наша слова –  цудоўнае і  непаўторнае

Гэта яшчэ раз зразумелі вучні сёмых класаў школы №1 г. Круглае, паўдзельнічаўшы ў інтэрактыўнай віктарыне “Чароўны квадрат”, падрыхтаванай да Тыдня роднай мовы. Правяла віктарыну настаўніца роднай мовы і літаратуры Святлана Мілеўская з мэтай садзейнічання паглыбленню ведаў вучняў пра гістарычную і культурную спадчыну Беларусі, багацце беларускай мовы, стварэння ўмоў для развіцця пазнавальнай актыўнасці, інтэлектуальных магчымасцяў і творчых здольнасцяў вучняў, іх камунікатыўнай культуры. Такія мерапрыемствы, лічыць яна, спрыяюць выхаванню павагі да роднай зямлі, свайго народа, яго культуры, падтрымліваюць цікавасць да вывучэння беларускай мовы і літаратуры.

Цікава прайшло маленькае свята, да якога рыхтаваліся загадзя. Пачалося яно з гучання аўдыязапісу песні І. Лучанка на словы А. Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць” у выкананні ансамбля “Песняры”. Пасля да вучняў з уступным словам звярнулася настаўніца роднай мовы. Святлана Генадзьеўна і прапанавала гульню, у ходзе якой вучні змаглі ўзбагаціць свае веды пра культуру Беларусі, пра родную мову і літаратуру, а таксама праявіць свае творчыя здольнасці і прадэманстраваць уменне працаваць у камандзе. Сёмыя класы раздзяліліся на дзве каманды, якія выбралі сабе мілагучныя назвы: 7”Б” клас – “Пралескі”, а 7”А” клас – “Валошкі”. Выбралі і членаў журы. У яго склад увайшла і класны кіраўнік 7 “Б”класа, настаўнік гісторыі Наталля Самалазава, якая прыйшла на свята разам з вучнямі.

Пачалася віктарына кароткай размінкай, у ходзе якой вучні адказвалі на пытанні. Мацнейшай аказалася каманда “Валошкі”, яна набрала ў размінцы большую колькасць балаў і атрымала магчымасць першай выбіраць сектар на чароўным квадраце. Заданні ў сектары былі аднолькавымі для дзвюх каманд. Усе вельмі хваляваліся і стараліся даць найбольш правільных адказаў.

Каманды ўдзельнічалі ў “конкурсе інсцэніровак” (праінсцэніравалі беларускія жарты), у “Падарожжы па карце Беларусі”, “Беларускіх гульнях”. З цікавасцю адчынілі “таямнічую скрыню”. У ёй знаходзіліся загадкі пра прадметы, назвы якіх трэба было адгадаць па апісанню. У сектары “Знакамітыя людзі Беларусі” вучні добра расказалі пра жыццёвы і творчы шлях першадрукара Ф. Скарыны і беларускага народнага паэта Янкі Купалы. Самым апошнім прайшоў “конкурс на лепшага чытальніка”, дзе прагучалі вершы Максіма Багдановіча.

Перамагла каманда “Валошкі”, якая паказала добрыя веды і здольнасці, набрала найбольшую колькасць балаў. Яна і атрымала за перамогу ў віктарыне заслужаныя прызы.

Закончылася віктарына словамі Уладзіміра Караткевіча, яго наказам, які пакінуў пісьменннік сваім нашчадкам: “Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, ды і непатрэбна”.

Святлана Варапаева.

Последние новости

Качество. Экономика. Эффективность

Полевые работы набирают темпы: в Беларуси посеяли более 26% яровых

15 апреля 2025
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Более Br830 тыс. подоходного налога дополнительно исчислили плательщики Могилевской области за I квартал

15 апреля 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области проходит операция «Нерест»

15 апреля 2025
Читать новость
Происшествия

В Беларуси за минувшие сутки ликвидированы 3 лесных и 46 пожаров травы и кустарников

15 апреля 2025
Читать новость
В мире

Песчаная буря обрушилась на Ирак, пострадали 1,8 тыс. человек

15 апреля 2025
Читать новость
Происшествия

Перевозка крупной партии мяса без документов пресечена в Мстиславском районе

15 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем