Познаем Беларусь: обычай помолвки в давних традициях белорусов

Познаем Беларусь: обычай помолвки в давних традициях белорусов

Да пачатку Велікоднага посту юнакі імкнуліся хутчэй ажаніцца, а дзяўчаты — выйсці замуж. Разгледзім, якімі былі вяселлі нашых прабабуль і прадзядуль. А пачнём з замовін, або заручын.

У старажытнай Беларусі вяселлі звычайна пачыналі гуляць пасля Вадохры­шча. Доўгую, расцягнутую на некалькі тыдняў урачыстасць распачынала сватанне. Сям’я жаніха выбірала сватоў і адпраўляла іх у дарогу. На шляху выконваліся старажытныя абрады. Лічылася, што яны дапамогуць правесці паспяховы паход у чужую сям’ю за нявестай.

Каб увайсці ў дом маладой, сватам трэба было выканаць шэраг умоўнасцей. Сват павінен быў перанесці праз парог спачатку правую нагу і ў дадатак стукнуць ёю аб парог пяткай, каб нявеста не адступілася. Калі сваты ўваходзілі ў дом, станавіліся пад цэнтральнай бэлькай хаты — яе яшчэ называлі маціцай. Пазней выраз «стаць пад маціцу» стаў азначаць «пасватацца».

На выпадак, калі нявеста адмовіць і каб сватам пры гэтым не было вельмі сорамна, яны прыходзілі або пад вечар, калі сцямнее, або на досвітку. Часта чакалі маладзіка ці поўні: верылі, што гэта паспрыяе багатаму жыццю маладых, а іх шчасце будзе расці і павялічвацца гэтак жа, як расце месяц і ўзнімаецца над зямлёй сонца.

Калі нявеста згаджалася, сваты дамаўляліся з бацькамі пра пасаг, дзень і парадак вяселля, колькасць гасцей. На змовінах маладыя сядалі за стол, клалі свае правыя рукі на хлеб, а бацька або хросны нявесты абвязваў іх хусткай ці стужкай. Адсюль паходзіць яшчэ адна назва абраду — «заручыны». А замацоўвалі дамову ўзаемнай трапезай і так званым прапіваннем нявесты.

У кнізе «Язычніцтва старажытных беларусаў» Людміла Дучыц і Ірына Клімковіч адзначаюць: «Каб дамовіцца пра ўсе падрабязнасці вяселля, сваты наведваліся ў дом нявесты некалькі разоў. Таму ў рэгіёнах Беларусі абрад атрымаў розныя назвы: запоіны, першыя і другія (вялікія) заповіны, запэвыны, запіткі, запіўкі, запой, перапой, малая і вялікая гарэлка і іншыя. Выпіўку звычайна прывозіў сват жаніха і казаў: «Я вам прысланы, каб быў стол засланы».

У канцы запоін нявеста дарыла жаніху напоўненую жытам бутэльку, закручаную ў палатно і абвязаную поясам, сатканым сваімі рукамі. Гэта і пацвярджала яе канчатковую згоду на шлюб. З гэтага моманту дзяўчына лічылася засватанай, атрымоўвала новую назву «княгіня» ці «заручоная». І ніхто, як з боку жаніха, так і з боку нявесты, пасля гэтага моманту не меў права змяніць рашэнне, прынятае маладымі. Цікавая дэталь: у чарку навесце клалі манету, якую яна потым забірала сабе. У якасці закускі бацькі падавалі яешню або сыр. Адсюль і выраз: «Запілі дзяўчыну, заелі яешняй».

Перад самым вяселлем у доме нявесты ладзілі «зборную суботу», або «дзявочы», «паненскі» вечар, які быў своеасаблівай мяжой у жыцці і сацыяльным статусе дзяўчыны. Яна развітвалася з маладым жыццём, сяброўкамі. Пакідаючы родны дом перад вяселлем, нявеста аплаквала дзявочае жыццё. Прычым плакаць трэба было абавязкова. Плач лічыўся рытуальным. І чым гучней ён быў, тым лепш. Нашы продкі верылі: пасля гэтага далейшае жыццё дзяўчыны будзе вясёлым.

sb.by

Последние новости

Актуально

На Круглянщине проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Зонты не прячем. Что готовит погода для белорусов 17 апреля

17 апреля 2026
Читать новость
Официально

Сегодня на заседании райисполкома в центре внимания рассматривались вопросы продовольственной безопасности и готовности наших хозяйств к активному сезону

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Личный кодекс трудолюбия

17 апреля 2026
Читать новость
В мире

Около 100 мертвых тюленей обнаружили на побережье Каспийского моря в Казахстане

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Регистрация паспорта готовности к работе в осенне-зимний период в электронной форме

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем