Познаем Беларусь: от обряда Крещения до проводов Коляд

Познаем Беларусь: от обряда Крещения до проводов Коляд
Днямі праваслаўныя вернікі адзначылі Хрышчэнне Гасподняе. У прадстаўленні нашых продкаў у час свята нібы нейкая нябачная магутная сіла злучае зямныя і нябесныя воды. Нездарма аб вадзе беларусы казалі: «Вада, вадзіца, Божая памочніца».

На Вадохрышча з вечара ў рацэ ці возеры выпілоўвалі велізарны ледзяны крыж, затым яго ўздымалі і некаторы час, падтрымліваючы, аблівалі вадой, каб прымерз вертыкальна. Ваду маглі падфарбаваць бурачным сокам. Дарожку да крыжа абсаджвалі маладзенькімі ялінкамі. Лічылася, калючымі іголкамі яны адгоняць усё злое і нячыстае. А той, хто першым прынясе да ракі і паставіць свой крыж, будзе доўга жыць.

Каля крыжападобнай палонкі здзяйсняўся малебен. Пасля смельчакі акуналіся ў ледзяную купель. Па павер’ях, моц вады і крыжа павінна выгнаць усю нячыстую сілу з жыццёвай прасторы чалавека. Здаўна вада лічылася асновай жыцця. Яе ўшаноўвалі нашы продкі яшчэ ў далёкія дахрысціянскія часы.

Асвячоную ў храме ваду прыносілі дадому і захоўвалі на працягу года. Яна ўжывалася ў сям’і пры ўсіх важных сямейных і гаспадарчых падзеях, для прадухілення або лячэння хвароб.

Абярэгам у даўнія часы лічылася не толькі вада, але і асаблівыя рытуалы, напрыклад маляванне мелам крыжоў на посудзе, варотах, дзвярах. Так, верылі продкі, можна захаваць дом на працягу ўсяго года. Беларусы-католікі асвячонай крэйдай малявалі ахоўныя знакі па загалоўных літарах ад імёнаў трох каралёў: Каспер, Мельхар і Балтазар. Кавалачак мелу хавалі за абразамі і бралі толькі ў выпадку хваробы каго-небудзь з родных.

На Вадохрышча гатавалі трэцюю галодную Вадо­хрышчанскую куццю з ячных або іншых круп, дадавалі алей або мёд. Характэрна, што ўсе тры куцці на працягу каляднага перыяду варылі ў адным і тым жа чыгунку.

На трэцюю куццю выпякалі печыва ў форме крыжыкаў. На раніцу наступнага дня гэты сакральны пачастунак кідалі ў калодзеж ці рэчку, дзелячыся з воднай стыхіяй. Ласунак пакідалі ў якасці абярэга да вясны і бралі з сабой на поле падчас пасяўных работ.

У беларусаў, як і ва ўсіх усходніх і заходніх славян, у абрад Вадохрышча былі ўпісаны рытуалы провадаў Каляд. Напэўна, таму сам абед (вячэра) не быў доўгім. Сям’я ела паспешліва, спа­дзеючыся, што гэтак жа хутка ў іх будуць весціся палявыя работы.

АД ПРАДЗЕДАЎ

Па народным календары беларусаў Вадо­хрышча завяршала Каляды. Людзі пачыналі вяртацца да звыклага ладу жыцця. У гэты час іх увага была звернута на догляд хатніх жывёл. Жанчыны ткалі, пралі, вышывалі, мужчыны рамантавалі сельскагаспадарчы інвентар і загадвалі на добры ўраджай.

sb.by

Последние новости

Актуально

На Круглянщине проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Зонты не прячем. Что готовит погода для белорусов 17 апреля

17 апреля 2026
Читать новость
Официально

Сегодня на заседании райисполкома в центре внимания рассматривались вопросы продовольственной безопасности и готовности наших хозяйств к активному сезону

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Личный кодекс трудолюбия

17 апреля 2026
Читать новость
В мире

Около 100 мертвых тюленей обнаружили на побережье Каспийского моря в Казахстане

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Регистрация паспорта готовности к работе в осенне-зимний период в электронной форме

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем