Почему Ильин день в старину считали началом осени

Почему Ильин день в старину считали началом осени

На гэтым тыдні праваслаўныя вернікі адзначаць дзень святога прарока Іллі. У славян ён належыць да самых шанаваных святых, разам з Міколам Цудатворцам. Ілля — першы святы, якога сталі шанаваць на Русі. Згодна з біблейскім паданнем, ён жыў у IX стагоддзі да Раства Хрыстовага. Тварыў цуды і жывым узнёсся на неба.

Дата свята з году ў год нязменная. Праваслаўныя вернікі адзначаюць яго 2 жніўня. Ільін дзень называюць таксама Ілля, Ілья, Льля. У народных уяўленнях гэты святы быў богам грому і навальніцы. Адна з легенд расказвае, што ён раз’язджаў па небе ў вогненнай калясніцы, ад грукату якой ішоў гром, а ад удараў конскіх капыт выляталі маланкі. Ілля — распарадчык дажджоў і навальніц, абаронца ад зла, апякун нівы.

У даўнія часы прыкмячалі, што прарок мог і злавацца, наслаць на зямлю моцныя дажджы, навальніцы, град. Таму святога ўсяляк стараліся задобрыць. Вельмі падыхо­дзілі для гэтага курыныя яйкі. Іх пасля набажэнства ў храме закопвалі ў барозны на агародзе. Гэта быў своеасаблівы падарунак святому і абарона ад стыхіі, якую ён мог абрынуць. Акрамя таго, каб засцерагчы дом ад грому і маланкі, на кожны кут хаты лілі ваду з калодзежа.

НАРОДНЫЯ ПРЫМЕТЫ

♦ Прыйшоў Ілля, то i лета няма.

♦ На Іллю да абеду лета, а па абедзе — восень.

♦ Петр і Павел час убавіў, а Ілля-прарок аж два ўвалок.

sb.by

Последние новости

Актуально

Тактико‑специальные учения провели в Круглянском районе

16 октября 2026
Читать новость
Актуально

Погода в Беларуси в выходные: туман, небольшие дожди и от -3 °С ночью до +17 °С днем

16 октября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко: сейчас в Беларуси нащупывают точки развития сельского хозяйства на будущее 

16 октября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко ставит задачу по развитию в Беларуси народного ополчения

16 октября 2026
Читать новость
Актуально

Итоги работы животноводческой отрасли района обсудили на заседании райисполкома

16 октября 2026
Читать новость
Общество

Что делать, если ребенок не хочет делать уроки? Как мотивировать школьника учиться самостоятельно

16 октября 2026
Читать новость