Тыдзень роднай мовы стартаваў 21 лютага

Тыдзень роднай мовы стартаваў 21 лютага

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН правядзе шэраг круглых сталоў, прэзентацый, інтэрактыўных заняткаў і сустрэч з навукоўцамі, бібліятэкарамі, гісторыкамі, студэнтамі і школьнікамі, накіраваных на папулярызацыю беларускай мовы.

У панядзелак замежныя студэнты БНТУ падчас навукова-папулярнай лекцыі даведаліся, як вітацца і дзякаваць па-беларуску, як правільна вымаўляць і пісаць асобныя словы. Акадэмікі прадэманстравалі аўдыторыі выданні помнікаў старабеларускай пісьменнасці. У гэты ж дзень усе жадаючыя далучыліся да агульнаўніверсітэцкай дыктоўкі «Дыктоўка.бай», якую ладзіць Беларускі дзяржаўны педуніверсітэт імя Максіма Танка. Сёлета адзначаюцца 140-гадовыя юбілеі класікаў літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 110 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка. Таму выбраны фрагменты з тэкстаў, звязаных з іх творчасцю. Трансляцыя на афіцыйным YouTube-канале БДПУ. Пазней тэкст з’явіўся на слайдзе, можна было самастойна праверыць, колькі зрабілі памылак.

Што яшчэ цікавага? Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў расказаў пра некаторыя інавацыйныя праекты, якія будуць прэзентаваны на тыдні. Гэта корпус беларускай мовы. Такія ёсць у многіх народаў свету, беларускі налічвае адзін мільярд словаўжыванняў і шырока выкарыстоўваецца ў практыцы рэдактарамі і выкладчыкамі. Грамадскасці прадставяць новы электронны рэсурс «Граматычная база беларускай мовы». Калі выбаць яго на паперы, атрымаецца каля 50—60 тамоў. Яшчэ адзін фундаментальны і важны праект — новы тлумачальны слоўнік па беларускай мове. Сучасныя тэхналогіі дазволілі пашырыць базу слоўніка, яго аб’ём.

Для сталічных натарыусаў будуць нала­джаны моўныя лекцыі. На тыдні прэзентуюць інавацыйны праект «Мова маёй прафесіі», падрыхтаваны спецыялістамі IT-сферы і навукоўцамі Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа НАН. Сумесная распрацоўка дапаможа набыць ці праверыць моўныя веды прадстаўнікам розных прафесій.

СБ

Последние новости

Актуально

На Круглянщине проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Зонты не прячем. Что готовит погода для белорусов 17 апреля

17 апреля 2026
Читать новость
Официально

Сегодня на заседании райисполкома в центре внимания рассматривались вопросы продовольственной безопасности и готовности наших хозяйств к активному сезону

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Личный кодекс трудолюбия

17 апреля 2026
Читать новость
В мире

Около 100 мертвых тюленей обнаружили на побережье Каспийского моря в Казахстане

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Регистрация паспорта готовности к работе в осенне-зимний период в электронной форме

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем