У Магілёве пройдзе XXX Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер»

У Магілёве пройдзе XXX Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер»

З 26 кастрычніка па 3 лістапада Магілёў зноў стане музычнай сталіцай краіны – тут пройдзе XXX Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер». У гэтым годзе легендарны форум адзначыць сваё 30-годдзе і збярэ на адной сцэне зорак беларускай, расійскай, грузінскай і італьянскай эстрады.

Фестываль даўно стаў візітнай карткай Магілёўшчыны і адной з самых яркіх культурных падзей Беларусі. Яго галоўная мэта – захаванне і развіццё лепшых традыцый нацыянальнай і сусветнай музычнай культуры, умацаванне міжнародных сувязей і пераемнасці пакаленняў у мастацтве.

Канцэрты і сустрэчы пройдуць на дзясятках пляцовак рэгіёну: у Лядовым палацы спорту, Палацы культуры вобласці, тэатрах, бібліятэках, школах мастацтваў, Палацы мастацтваў Бабруйска і раённым Цэнтры культуры Крычава. Фестываль аб’яднае слухачоў усіх узростаў і музычных пераваг – ад класікі і рэтра да джаза і шансона.

Па пытаннях набыцця білетаў на ўрачыстае адкрыццё фестывалю (28.10.2025), канцэрт гурта «BRAVO METEHI» (Грузія) (26.10.2025), канцэрт Ларысы Долінай (01.11.2025) звяртайцеся ў раённы Дом культуры (г. Круглае, вул.Савецкая, 60) або па тэл. 8-02234-70-998.

Последние новости

Качество. Экономика. Эффективность

Российский рубль и юань подорожали, доллар подешевел на торгах 12 ноября 

12 ноября 2026
Читать новость
Официально

Политическая воля и скорость. Лукашенко назвал приоритеты в укреплении ОДКБ

12 ноября 2026
Читать новость
Официально

Беларусь и Египет отметили высокую динамику двустороннего сотрудничества в различных сферах

12 ноября 2026
Читать новость
Жизнь и безопасность

Как работает система контроля слепых зон в авто и когда она может выдавать ошибочные предупреждения

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Участие в работе заседания облисполкома и собрания делегатов VII ВНС от Могилевской области принимала делегация Круглянского района

12 ноября 2026
Читать новость
Новости района

Профилактика киберпреступности: встречи в трудовых коллективах Круглянского района

12 ноября 2026
Читать новость