Віцебшчына – радзіма Васіля Быкава

Віцебшчына – радзіма  Васіля Быкава

Кожнае лета мы выбіраем на карце Беларусі якое-небудзь цікавае месца і адпраўляемся ў дарогу. На гэты раз выбар паў на вёску Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Захацелася пабываць на радзіме вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Тым больш, што ў гэтым годзе 19 чэрвеня яму спаўнялася 95 гадоў з дня нараджэння.

Ад суседняга з Круглым Талачына да г.п. Ушачы сто пяцьдзясят кіламетраў, дарога няблізкая, але колькі цікавых месц ад Віцебскай вобласці мы праязджаем. І ў кожным з іх хочацца спыніцца. На нашым шляху адзін з прыгажэйшых гарадоў Віцебшчыны – Лепель. Азёрны край. Ён размешчаны на адным з буйнейшых азёр вобласці.

Асноўная славутасць горада – касцёл Святога Казіміра, які быў перабудаваны ў 1876 годзе. Гэта архітэктурны помнік 19-га стагоддзя. Па жаданню ў Лепелі можна наведаць і раённы краязнаўчы музей, дзе яго супрацоўнікі шмат пакажуць і раскажуць аб гісторыі горада і раёна.

А ад Ушач да Бычкоў, дзе размешчаны сядзіба-музей пісьменніка Васіля Быкава, які з’яўляецца філіялам Ушацкага музея народнай Славы імя Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Лабанка – трэба праехаць яшчэ дваццаць кіламетраў.

І вось, нарэшце, мы зусім блізка ад вёскі Бычкі. Па гэтай дарозе часта вяртаўся дадому ў родную вёску вялікі пісьменнік. Там ён адпачываў душою. Па словах яго роднага пляменніка Мікалая Харака, які цяпер стаў дазорцам сядзібы-музея, Васіль Уладзіміравіч, калі прыязджаў на адпачынак, абавязкова адпраўляўся на мясцовае возера пакатацца на чоўне. Роднае возера ён палюбіў з маленства, а ўсю яго прыгажосць і непаўторнасць адчуў тады, калі яшчэ хлапчуком упершыню праплыў на чоўне па азёрнай гладзі.

Падрабязны рэпартаж чытайце на старонках раённай газеты “СЖ” № 52 ад 02.07.2019г.

Последние новости

Общество

Тема №1

26 апреля 2024
Официально

Завтра Беларуси строится уже сегодня

26 апреля 2024
Официально

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси кукурузу на зерно посеяли почти на 33% площадей

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Наумович: государство создает условия для развития всех форм малого бизнеса

26 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеян 41 процент яровых культур

26 апреля 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Госавтоинспекция проводит сегодня Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

26 апреля 2024
Жизнь и безопасность

Три человека погибли при пожарах в Беларуси за сутки

26 апреля 2024
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024