Якую кнігу возьмем з сабой у парк? Навінкі беларускай літаратуры

Якую кнігу возьмем з сабой у парк? Навінкі беларускай літаратуры

На хвалях эмоцый мы часам хапаемся за хісткія галінкі, каб набыць душэўную раўнавагу: упарта скролім ленту сацсетак, глядзім бясконцыя серыялы… Між тым варта заўсёды помніць пра карысны і эфектыўны сродак збалансавацца і «падзарадзіць батарэйкі». Сапраўды, ці ж не кніга з’яўляецца невычэрпнай гаючай крыніцай моцнадзеючых лекаў для душы? Паглынаючы адну за другой старонкі, мы быццам вядзём размовы з героямі твора, унутрана спрачаемся ці падтрымліваем іх. І гэта часцяком дае тое, чаго, магчыма, нестае, каб упарадкаваць уласныя думкі і настроіцца на лепшае.

Люблю творы Янкі Брыля, але раней не ведала, што трымаў ён у полі зроку і перакладчыцкую справу, каб, кажучы словамі Афанасія Фета, «чужое вмиг почувствовать своим». Народны пісьменнік перакладаў на беларускую мову і творы Льва Талстога. Увогуле, як вынікае з выдання, што трапілася мне на вочы ў кнігарні, Янка Брыль — сапраўдны талстовец у маладосці, прадаўжальнік гуманістычнай традыцыі ў літаратуры. Упершыню ён наведаў Ясную Паляну напярэдадні 125-х угодкаў з дня нараджэння сусветна вядомага класіка. Той памятны жнівеньскі дзень выклікаў у Брыля самыя ўзнёслыя пачуцці… «На працягу ледзь не ўсяго свядомага жыцця ён, не зважаючы на адлегласці часу і прасторы, падтрымліваў з Л. Талстым жывое паўсядзённае сумоўе», — сцвярджаюць укладальнікі кнігі «Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля». Што маем тут? Аповесць «Айцец Сергій», чатыры апавяданні, п’еса, камедыя, а яшчэ выпіскі з твораў у свабоднай апрацоўцы «Леў Талстой аб шкоднасці алкагалізму». Цікавая і перапіска Янкі Брыля з Валянцінам Булгакавым, апошнім сакратаром Талстога, аўтарам кніг пра жыццё і філасофскае вучэнне рускага класіка. Адметна, што частка перакладаў друкуецца ўпершыню.

Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» — твор хрэстаматыйны, перавыдаецца рэгулярна. Тым не менш штораз бярэш у рукі новае выданне з надзеяй адкрыць для сябе штосьці невядомае дагэтуль. Ці нябачанае. Вось як і тут: на вокладцы — няспыннае кола, якое круціцца-бяжыць па зямлі, ахопленай агнём. Адкрываем кнігу — і нас сустракаюць мудрыя Коласавы словы: «Многа дарог, нікім не злічаных, снуецца па зямлі. Многа дарог у жыцці, па якіх блукаюць людзі, каб знайсці тое, што лічаць яны сваім шчасцем. Ды не для ўсіх расчынены гэтыя дарогі; іх трэба заваяваць — для сябе і для гарапашнага люду». Іх шукае галоўны герой выбітной трылогіі — вясковы настаўнік Андрэй Лабановіч. І разам з ім крочым мы, чытачы, разважаючы над пытаннямі, якія не згубяць сваёй актуальнасці ніколі.

Чаму люблю Коласа, асабліва «На ростанях»? Відаць, найперш за глыбокае веданне аўтарам псіхалогіі чалавека і народнага жыцця, за непаўторны нацыянальны каларыт яго твораў. Ён як на далоні — лёс звычайных людзей і беларускай інтэлігенцыі на пачатку ХХ стагоддзя. Часы першай рускай рэвалюцыі, сталыпінскай аграрнай рэформы і новага ўздыму рэвалюцыйнага руху — жыццё сапраўды як на ростанях, і галоўнае, што хвалюе, які шлях абраць.

У нас жа пытанне не такое глабальнае. Ці павінна фантастыка цалкам адрывацца ад рэчаіснасці? Жанр спецыфічны, але і надзвычай цікавы, на мой погляд, у тым выпадку, калі метафарычная гісторыя не адыходзіць цалкам ад рэальнага жыцця, а наадварот, дапамагае глыбей яго асэнсаваць. Чарговы зборнік серыі «Сучасная беларуская літаратура» — «Планета ў падарунак» — акурат той самы выпадак.

Творы сучасных пісьменнікаў падводзяць да вядомай, але ж надта важнай, можна сказаць, вычарпальнай думкі: заўтрашні дзень залежыць ад таго, што мы пасеем сёння. Ды яшчэ ад нашых мар і памкненняў да набыткаў, якіх вельмі прагнем часам. Іншая справа, што занадта вялікую, нерэальную цану даводзіцца за гэта плаціць, і тады чалавек аказваецца перад няпростым выбарам, калі на адной шалі ўласнае шчасце і райскае жыццё, а на другой — пакуты і смерць праз гэта іншых, няхай сабе абарыгенаў з далёкай планеты. У апавяданні Алёны Беланожкі, якое дало назву зборніку, яе вырашыў падарыць гатовы на ўсё дзеля дачкі бацька. Але што робіць капрызнае дзяўчо, усвядоміўшы, якой цаной абыдзецца ёй адпачынак у чароўным месцы?

Цікава, ці не так? Але пакуль спынюся, каб захавалася інтрыга для патэнцыяльных чытачоў. Адзінае, што дадам, — такія творы схіляюць да разваг пра сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці і прыдатны для сямейнага чытання і абмеркавання. Зрэшты, такіх кніжак хапае, было б толькі жаданне, як кажуць. 

Адна з апошніх, што з’явілася ў нашых кнігарнях для маленькіх чытачоў — «Прыгоды Алеся» Алеся Сачанкі. Найперш уражвае афармленне: малюнкі, што ўпрыгожваюць выданне, неверагодныя, як жывыя. Да таго ж аўтар вельмі ярка, даходліва і пазнавальна апавядае пра жывёл і птушак. Прызнацца, тут і даросламу ёсць што пачарпнуць пра галку, бусла, сароку, вожыка, барсучка ды іншых насельнікаў жывёльнага царства. Напрыклад, ці бачылі вы калі-небудзь гняздо сарокі, якое яна аздабляе не толькі чымсьці бліскучым, а ўсім, што трапіць у дзюбу? Сарочына сквапнасць уражвае, яе гняздо — усім пабудовам пабудова, дзе ў наяўнасці, апроч усяго, дах і два ляткі-ўваходы, каб пры небяспецы і блакіроўцы нядобразычліўцам асноўнага скарыстацца запасным.
Цудоўна, што сучасныя дзеці маюць такія шыкоўныя, з бездакорным густам аформленыя кніжкі. Трэба толькі часам ім расказваць, што не заўсёды так было, і калісьці іх равеснікі пра гэта марылі.

Нядаўна ў Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі кнігу ўспамінаў «Дети войны: их детство закончилось летом 1941» ветэрана Узброеных сіл СССР Іллі Макаравіча Караблікава. Выданне змяшчае больш як 60 дакументальных успамінаў, якія склалі змест шасці раздзелаў, што апавядаюць пра лёсы дзяцей у акупацыі, у працоўных і канцлагерах, гета, у партызанскіх атрадах, эвакуацыі і пра сыноў палка. «Для нас кніга Караблікава не чужая. Супрацоўнікі БЕЛТА дапамагалі рэдагаваць матэрыял, — расказала на прэзентацыі генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Ірына Акуловіч. — Летась БЕЛТА таксама выдала дзве кнігі пра жахі, якія адбываліся ў час Вялікай Айчыннай вайны на франтах у Беларусі. Для нас гэта праца вельмі важная. Адну з кніг «Архівы. Нічога, акрамя праўды» мы пераклалі на нямецкую мову. Гэта было наша прынцыповае рашэнне, і ў 2024 годзе кніга ўбачыць свет пры садзейнічанні Міністэрства інфармацыі».

На кожнай старонцы і фотаздымку выдання, якое, упэўнена, зойме сваё месца ў жорсткай хроніцы генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — не толькі трагедыя і боль, а і подзвіг, прага жыцця, нязломная вера ў перамогу, неверагодны зарад энергіі і жыццялюбства пакалення, чыё дзяцінства прыпала на ваеннае ліхалецце. Гэта кніга, якую варта не прапусціць!

Последние новости

Официально

Техника, кадры и надежность сушильного хозяйства. Лукашенко назвал главные условия успеха уборочной

21 июля 2026
Читать новость
Официально

«Будем с хлебом — будем жить». Лукашенко об уборочной кампании и продбезопасности

21 июля 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко: остановка зерносушильного комплекса равна остановке всего цикла уборки

21 июля 2026
Читать новость
Актуально

Подарки для деловых партнёров и клиентов: как укреплять отношения через внимательное дарение

21 июля 2026
Читать новость
Актуально

Стоит ли держать зонтик под рукой? Белорусские синоптики поделились прогнозом на 21 июля

21 июля 2026
Читать новость
Официально

Первая в истории инаугурация Президента Беларуси состоялась 32 года назад

20 июля 2026
Читать новость