Жывая цікавасць да кнігі

Жывая цікавасць да кнігі

XXXIII Дзень беларускага пісьменства пройдзе 5-6 верасня ў горадзе Касцюковічы Магілёўскай вобласці. Свята традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю верасня і аб’ядноўвае прыхільнікаў кнігі, гісторыі і культуры.

Пакуль Касцюковічы рыхтуюцца з размахам прымаць XXXIII Дзень беларускага пісьменства, у нашым раёне, у Цяцерынскай сярэдняй школе імя А.С. Лукашэвіча таксама вырашылі не адставаць ад духу часу і кніжнай культуры. Тут, ля ўвахода, з’явілася незвычайная славутасць – вулічная бібліятэка.

Драўляная шафа з кнігамі, утульная дарожка з пліткі, якая вядзе да яе, – зараз месца прыцягнення для ўсіх: і для школьнікаў, і для настаўнікаў, і для выпадковых прахожых.

Зрабілі ўсё самі, з душой. Ідэя простая, як усё геніяльнае: кожны можа ўзяць кнігу бясплатна, пачытаць, а потым вярнуць назад ці прынесці ўзамен іншую.

– У наш час важна, каб дзеці і дарослыя не гублялі сувязь з кнігай, – адзначае дырэктар школы Уладзімір Аляхновіч. – Мы падумалі: чаму б не зрабіць доступ да літаратуры яшчэ прасцей? І што асабліва прыемна – гэтую ідэю падтрымалі, як кажуць, ўсім светам. Кніжную шафу напаўняюць нашы настаўнікі, вучні, жыхары вёскі. Адны з самых першых кніг з’явіліся тут дзякуючы намесніку старшыні райвыканкама Анжэле Лукашэвіч. Гэта знак таго, што любоў да чытання аб’ядноўвае ўсіх, незалежна ад пасад.

Шафа ўжо прыжылася. Хтосьці зазірае ў яе па дарозе на працу, хтосьці спецыяльна прыходзіць, каб абмяняцца любімымі тамамі. Гэта і ёсць тая самая пераемнасць, аб якой так шмат кажуць напярэдадні вялікага свята.

Зусім хутка, 5-6 верасня, Касцюковічы стануць галоўнай літаратурнай сталіцай краіны. Там будзе шумна і людна, адбудуцца выставы, сустрэчы з пісьменнікамі, будуць гучаць вершы. Але сёння ў ціхай сельскай школе ўжо закладваецца галоўнае збожжа гэтай культуры – жывая цікавасць да кнігі. Не дзеля галачкі, а для душы.

ЮліяХодас.

Фота аўтара.

Последние новости

Жизнь и безопасность

Открытое окно — источник опасности. В прокуратуре предупредили о рисках для детей летом

5 августа 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Знаете ли вы, как в августе выставить заслон яблонной плодожорке?

5 августа 2026
Читать новость
В мире

В американском штате Нью-Йорк легализовали эвтаназию

5 августа 2026
Читать новость
В мире

Япония планирует внедрить ИИ для управления войсками и выбора целей — Nikkei

5 августа 2026
Читать новость
В мире

В Таиланде футболист погиб от удара молнии во время матча

5 августа 2026
Читать новость
Спорт

Шесть команд КХЛ примут участие в Кубке Минска с 13 по 17 августа

5 августа 2026
Читать новость