Яскрава і самабытна запрашаў рэспубліканскі фестываль-свята «Александрыя збірае сяброў».

Яскрава і самабытна запрашаў рэспубліканскі фестываль-свята «Александрыя збірае сяброў».

Вось ужо ў чатырнаццаты раз шчыра сустракае суседні Шклоўскі раён  шматлікіх гасцей на беразе Дняпра каля маста, які злучае не толькі два населеныя пункты – Александрыю і Копысь, — але і дзве вобласці – Магілёўскую і Віцебскую.

Удзел у даным культурным свяце па традыцыі прымае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

– Александрыя зноў паклікала сяброў. I зноў мы тут разам, – адзначае Аляксандр Рыгоравіч. – Сабраліся, каб на імгненне спыніць шалёны бег часу і звярнуцца да сваіх вытокаў. Хаця б у думках.

Сёння тут, на маляўнічым беразе Дняпра, надзвычай моцна б’ецца пульс тысячагадовай гісторыі беларускай зямлі.

Мы бачым яе ў творчасці таленавітых майстроў, у мелодыі народных песень, у сюжэтах старажытных абрадаў і ў чараўніцтве купальскай ночы.

Гледзячы на маштаб гэтага свята, я кожны раз думаю: наш фестываль – увасабленне ўсяго, што мы з гонарам лічым спрадвечнай спадчынай.

Шчыра ўсіх прысутных на свяце на цырымоніі адкрыцця вітаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка:

– Фестываль «Александрыя збірае сяброў» адрозніваецца ад іншых сваёй цеплынёй, хатняй  утульнасцю и душэўнасцю. Ў гэтым і заключаецца асаблівы каларыт свята “Купалле”, ское стала не толькі абласным, але і рэспубліканскім брэндам, – падкрэсліў Анатоль Міхайлавіч. – Усё больш сяброў з кожным годам прыязджаюць да нас на святкаванне. Нам ёсць што паказаць і аб чым пагаварыць.

Лейтматывам “Купалля” стаў сімвал Года міру і стварэння — бусел. Фігура гэтай птушкі таксама парыла над сцэнічным подыумам, які акружалі шматлікія гандлёвыя рады.

Фігура бусла задзейнічана не толькі ў мастацкім афармленні пляцовак, але і ў тэатралізаваным парадзе-шэсці на адкрыцці “Купалля”.

Не толькі беларусы прыехалі ў Александрыю, каб акунуцца ў святочную атмасферу. Дліныя рады рамеснікаў і майстроў з Беларусі і Расіі,  250 кропак фудкорта с гастранамічнымі прысмакамі, канцэрты і выставы, паказальныя выступленні на зямлі і нават ў небе.

Вялікім попытам карысталася экскурсія па школе, дзе калісьці вучыўся наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Ярка і звонка ў Александрыі на ўпрыгожанным падворку сустракаў і Круглянскі раён. Сваю прадукцыю прадстаўлялі работнікі раённага Дома рамёстваў, раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, майстры Кругляншчыны.

На працягу дня пявучымі песнямі радавалі ўсіх прахожых самадзейныя артысты раённага Дома культуры, народны ансамбль “Крынічанька”.
Галоўны канцэрт “Будзе вельмі цікава!” стаў цэнтральным ў праграмме святкавання «Купалля» ў Александрыі. На  сцену гэтам вечарам паднімаліся зоркі беларускай і расійскай эстрады  Надзея Кадышава, Зара, Анатоль Ярмоленка,  Аляксандр Саладуха, Руслан Аляхно і іншыя. Таксама ў спісе выканаўцаў – беларускія групы і ансамблі, сярод якіх «Аура», «Верасы» и «Беларусы».

Завяршылася музыкальнае шоў святочным феерверкам.

Юлія Ходас.

Фота аўтара і БелТА.

Последние новости

Актуально

На Круглянщине проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Зонты не прячем. Что готовит погода для белорусов 17 апреля

17 апреля 2026
Читать новость
Официально

Сегодня на заседании райисполкома в центре внимания рассматривались вопросы продовольственной безопасности и готовности наших хозяйств к активному сезону

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Личный кодекс трудолюбия

17 апреля 2026
Читать новость
В мире

Около 100 мертвых тюленей обнаружили на побережье Каспийского моря в Казахстане

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Регистрация паспорта готовности к работе в осенне-зимний период в электронной форме

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем