Маладзёжным маршрутам
Усяго некалькі дзён застаецца да 9 мая – свята Вялікай Перамогі. А праз колькі часу мы адзначым і знакавую юбілейную дату – 75-годдзе з дня вызвалення раёна і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Без усялякага перабольшвання, то будуць вельмі маштабныя і агульнанародныя ўрачыстасці. Даніну вялікай удзячнасці і павагі мы аддаём у першую чаргу нашым паважаным ветэранам. Якіх, на вялікі жаль, застаецца ўсё меней. Наш прамы абавязак даглядзець і воінскія пахаванні. Подзвігі салдат Вялікай Айчыннай назаўсёды павінны застацца ў памяці народнай. Імёны слаўных абаронцаў Айчыны занатаваны на шматлікіх помніках і абелісках практычна па ўсёй тэрыторыі Республікі Беларусь.
Яшчэ некалькі гадоў назад па ініцыятыве членаў Рэспубліканскага маладзёжнага савета Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Рэспубліканскага камітэта галіновага прафсаюза, пачалася акцыя “Маладзёжны маршрут добрых спраў”. Мэтай, якую ставяць перад сабой яе ўдзельнікі, з’яўляецца аказанне валанцёрскай дапамогі па ўзнаўленню і рамонту помнікаў загінуўшым воінам і партызанам, а таксама добраўпарадкаванню прылягаючых да іх тэрыторый.
НА ЗДЫМКАХ: старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Р. Часнойць і старшыня Круглянскага раённага Савета дэпутатаў С. Храмцоў пасля ўскладання кветак памяці; ідуць рэстаўрацыйныя работы; новая мемарыяльная дошка на пастаменце помніка; сярод актыўных валанцёраў была і загадчык кафедры Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта Ф. Гаджыева (першая злева на пасадцы дрэва).