Непаўторнымі фарбамі зноў зайграў фестываль

Непаўторнымі фарбамі  зноў зайграў фестываль

Сваімі непаўторнымі фарбамі цёплай летняй парой вось ужо чацвёрты год запар вабіць да сябе на Кругляншчыну міжрэгіянальны фестываль-конкурс «Свята лялькі». За гэты параўнальна невялікі тэрмін ён паспеў стаць своеасаблівай візітнай карткай нашага краю. Прычым, колькасць гасцей з цягам часу прыкметна памнажаецца, што красамоўна сведчыць аб цікаўнасці да таямніц народнай творчасці, аб змястоўнасці, маштабнасці і папулярнасці мерапрыемства.

Сёлетняе свята аб’яднала пад сваім крылом 48 удзельнікаў з розных куткоў Магілёўскай вобласці: з Чавускага, Дрыбінскага, Бялыніцкага, Быхаўскага, Шклоўскага, Магілёўскага і Круглянскага раёнаў.
На ўрачыстым адкрыцці «Свята лялькі-2019» шчыра вітаў усіх прысутных начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Круглянскага райвыканкама Сяргей Лазоўскі, выказаўшы словы асаблівай падзякі нашым паважаным суседзям з іншых рэгіёнаў, якія прыехалі на фестываль у такім шматлікім і прыгожым складзе.
Насычаная праграма дадзенага мерапрыемства ўключала ў сябе выставу лялек конкурснага праекта, конкурс-прэзентацыю народнай творчасці «Лялька-2019» і конкурсныя выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці «Прыдруцкія галасы». Ліліся па-над Друццю цудоўныя песні ў выкананні лепшых вакальных калектываў Магілёўшчыны, змяняючыся чарадой цікавых прэзентацый непаўторных аўтарскіх лялек. Дарэчы, увазе журы і гледачоў прадстаўляліся настолькі разнастайныя лялькі, што і сапраўды ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць: Беларус і Беларусачка з васільковымі вачыма, Клоўн і Клаўнэса, Птушка-радасць і Бусляня, прынцэсы, папялушкі, феі, чароўныя незнаёмкі, абрадавыя і былінныя лялькі, лялькі-абярэгі (Анёл, Зернавушка, Каляда, Купаліч з Купалінкай, Вужыны цар і інш.). На поўны пералік, паверце, не хопіць і ўсёй газетнай старонкі. Прапаноўваліся таксама і ўнікальныя аксэсуары для іх. Напрыклад, цудоўная плеценая калыска, а таксама арыгінальнае адзенне і ўборы, і іншыя элементы, дапаўняючыя вобразы.
Дыпломы пераможцаў ў намінацыі «Песні над Друццю» па выніках агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці атрымалі: народны ансамбль «Дняпроўскія зоры» (Быхаўскі раён), вакальны квартэт «Рапсодыя» (Чавускі РЦКіД), за-служаны народны ансамбль народнай песні «Вячоркі» (Магілёўскі раён), народны ансамбль песні «Жніво» (Бялыніцкі раён), вакальны ансамбль «Сударушка», народны ансамбль народнай песні «Вераснянка» і хор ветэранаў працы «Надзея» (Круглянскі РДК), народны вакальны ансамбль «Беларусачка» (Цяцерынскі СЦК), народны вакальны ансамбль «Калинушка» (Комсеніцкі СДК), вакальны ансамбль «Мілавіца» (Філатаўскі СДК).
Дыпломамі І ступеняў адзначаны: Ларыса Лямцава і Ірына Саўкіна (Круглянскі Дом рамёстваў, намінацыі «Традыцыйная лялька» і «Міфы і легенды роднага краю»), Ірына Грамыка (арт-студыя «Каламбіна», г. Магілёў, намінацыя «Сучасная лялька»), Вольга Мароз (г. Магілёў, намінацыя «Лепшая лялька»), Кацярына Гусцік (СШ №1 г. Круглае, «Самая крэатыўная лялька»), Шапялевіцкі клуб-бібліятэка («Мая любімая лялька»), Шклоўская раённая бібліятэка («Міфы і легенды роднага краю»). Шэрагу канкурсантаў уручаны дыпломы ІІ, ІІІ ступеняў і дыпломы ўдзельнікаў. Усіх прызёраў чакалі таксама памятныя сувеніры «Свята лялькі».

Марына ПАДГАЕЦ.

Последние новости

Спорт

Павлов возглавил молодежную сборную Беларуси по футболу

30 января 2025
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Доллар, евро и российский рубль подешевели, юань подорожал на торгах 30 января

30 января 2025
Читать новость
Официально

Лукашенко утвердил решение на охрану государственной границы в 2025 году

30 января 2025
Читать новость
В прокуратуре района

Прокуратура Круглянского района поддержала государственное обвинение по уголовному делу об угрозе убийством

30 января 2025
Читать новость
Происшествия

В Могилеве задержали закладчика с крупной партией запрещенного наркотического вещества

30 января 2025
Читать новость
Происшествия

Пенсионер погиб при пожаре в частном доме в Бобруйском районе

30 января 2025
Читать новость