З цяплом і павагай да роднага краю
Незабыўным падарожжам па ўтульных мясцінах нашага краю з пяшчотай і павагай да яго запрашаў раённы форум удзельнікаў праекта “#Мая_Зямля_Прыдрняпроўе”, які адбыўся ў Круглянскім Цэнты творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка”. У святочнай зале, упрыгожанай у нацыянальным стылі, сабраліся не толькі ўсе, хто на працягу года вывучаў гісторыю малой радзімы, дапамагаў захаванню каштоўнай і адметнай спадчыны Прыдняпроўскага краю, але і шматлікія паважаныя госці.
Удзел у форуме прымалі намеснік старшыні райвыканкама Анжэла Лукашэвіч, намеснік начальніка аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Логасава, метадыст Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Таццяна Ванглоўская, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Аліна Баржымоўская і іншыя.
Больш падрабязна чытайце ў бліжэйшых нумарах раённай газеты.