Кругляншчына, мой любы край
Рэдакцыя газеты “Сельскае жыццё” запрашае сваіх чытачоў да ўдзелу ў конкурсным фотапраекце “Кругляншчына, мой любы край”, прысвечаным Году малой радзімы.
Рэдакцыя газеты “Сельскае жыццё” запрашае сваіх чытачоў да ўдзелу ў конкурсным фотапраекце “Кругляншчына, мой любы край”, прысвечаным Году малой радзімы.
Свае фотаздымкі з краявідамі роднай зямлі, з партрэтамі нашых землякоў вы можаце дасылаць на наш электронны адрас Selsk_Zhyccjo@cmi.by або прыносіць непасрэдна ў рэдакцыю. З лепшымі з іх вы зможаце азнаёміцца на старонках раённай газеты і на нашым сайце.
Па выніках года самыя актыўныя і таленавітыя фотааматары будуць адзначаны рэдкалегіяй.
Дарэчы, першыя фротаэцюды ўжо з’яўляюцца на конкурсным рахунку. Спяшайцеся далучыцца!
НА ЗДЫМКУ: краявіды Кругляншчыны ў фотааб’ектыве Аляксандры Харэвіч.