Ім засталася спадчына – бацькоўская зямля

Ім засталася спадчына – бацькоўская зямля

Вёску Дарожкавічы буслы пакідаюць толькі ўвосень, а па вясне вяртаюцца на родныя гнёзды. Напэўна, і птушкам маркотна ад таго, што з кожным годам усё болей пусцее хат у вёсцы. Чалавек можа ўсё, толькі не ў сілах ён паспрачацца з няўмольным часам. А тое, што накапіў за доўгае жыццё, перадае ў спадчыну нашчадкам. Самая дарагая спадчына – родны куток, бацькоўская хата.
Як берагуць дзеці спадчыну бацькоў у вёсцы Дарожкавічы, я ўжо расказвала на старонках раённай газеты ў мінулым годзе. У мінулы раз прыязджала ў гэтую вёску позняй восеньскай парой, калі адцвіталі апошнія кветкі, але ў кожным дворыку адчуваўся клопат дачнікаў, дзяцей, якія вяртаюцца летам на бацькоўскія сядзібы і да зімы на іх гаспадараць. Здаецца, нідзе не бачыла столькі кветак, пасаджаных ля хат, як тут.
І вось я зноў у Дарожкавічах. Мяне чакае сустрэча з клапатлівымі вясковымі гаспадарамі, тымі, хто жыве тут пастаянна, а гэта людзі паважанага ўзросту, і тымі, хто прыязджае на лецішчы. Яны маладзейшага ўзросту, але большасць таксама ўжо на заслужаным адпачынку.

Вуліцай, абсаджанай стракатымі астрамі і вяргінямі, крочым да дома Марыі Князевай. Мяне суправаджае Г.Я. Мацура. Ганна Ягораўна нарадзілася ў Дарожкавічах, тут упершыню “спазнала шчасце, слязу нядолі праліла”. Бацькоў няма ў жывых, а бацькоўскі дом для жанчыны – своеасаблівы абярэг ад тлуму жыцця, тут працуецца лёгка і ў ахвоту: і агарод засяваецца, і бліжні лес кліча па ягады і грыбы. А на двары тады яшчэ стаяў верасовы верасень, радавалі спакойныя, у меру цёплыя восеньскія дні.
– Так добра ў вёсцы, – шчыра прызнаецца жанчына, – і да зімы яшчэ далёка, хаця дыханне раніц напамінае, што ўжо восень. Баравікі пайшлі, наведваюся на свае грыбныя мясціны. Крочу роднымі сцежкамі і прыходзяць на памяць вершы. Вось як хораша сказала пра родныя мясціны паэтка Людміла Ардынская:
Родныя прасторы,
Возера ўскрай бору,
І бярозак шэраг,
Дзе шаша лягла.
Спадчынай багата
Я да роднай хаты,
Да зямлі бацькоўскай
На паклон прыйшла.

Ганна Ягораўна расказвала пра свой лёс, успамінала сваіх родных, бацьку, маці, якія заўсёды тут з ёй нябачна побач і падтрымліваюць, і аберагаюць. Яны ўдзячны дачцэ за тое, што ў парадку сядзіба і дом, а побач з весніцамі ўсё вышэй і вышэй дастаюць неба ясені. Бацька вельмі любіў гэтыя дрэвы, цяпер ад ясеняў сыходзіць сіла абярэгу. Маці любіла кветкі, і дачка іх садзіць і даглядае. У свой час Ганна закончыла Віцебскі ветэрынарны інстытут, працавала на Круглянскай птушкафабрыцы заатэхнікам цэха інкубацыі, а пасля – на райветстанцы ветурачом-таксіколагам. Калі пайшла на заслужаны адпачынак, з’явілася больш часу бываць у роднай вёсцы.

Чытайце больш на старонках раённай газеты “Сельскае жыццё” № 76 за 25.09.2019г.

Последние новости

Официально

Совершенствование контрольно-надзорной деятельности стало темой совещания у Лукашенко

21 мая 2024
Читать новость
В мире

Более 25 тыс. жителей японского острова Мияко покинут дома из-за угрозы наводнений и оползней

21 мая 2024
Читать новость
Официально

Лукашенко привел к присяге судью Конституционного Суда Светлану Любецкую

21 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 21 мая: что нельзя делать в день Ивана Долгого

21 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси просо посеяли почти на 60% площадей

21 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Офтальмолог рассказала о причинах отслоения сетчатки

21 мая 2024
Читать новость
В мире

Землетрясение магнитудой 5,2 зарегистрировали в Эквадоре

21 мая 2024
Читать новость
Спорт

Белоруски Иванова и Даниленко взяли медали на Кубке России по пулевой стрельбе

21 мая 2024
Читать новость
Общество

Мы памяти павших верны

21 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

В МЧС предупредили о факторах опасности в связи с грозами

21 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Мы памяти павших верны

21 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Ключ к успеху в трудолюбивых руках 

20 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Он явно родился под особой звездой

20 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Приметы и поверья на 21 мая: что нельзя делать в день Ивана Долгого

21 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Стрелка вверх